26 красавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі рэктар-хабарнік збег у Беларусь па пашпарце брата

17
Украінскі рэктар-хабарнік збег у Беларусь па пашпарце брата

Пётр Мельнік, які аб'яўлены ў міжнародны вышук, па пашпарце брата выехаў у Беларусь.

Пра гэта паведамляе ў пятніцу ўкраінскі партал gazeta.ua.

Выданне апублікавала фотакопію «Даведкі аб перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы грамадзянінам П.Мельнікам». З дакумента вынікае, што ў 03:15 9 жніўня да ўкраінскага аўтамабільнага прапускнога пункта «Гарадзішча» пад'ехаў ВАЗ - 2105. За рулём быў уладальнік Пётр Грыневіч. Экс-рэктар быў на пасажырскім сядзенні. Да лініі кантролю аўтамабіль праехаў па «зялёным» калідоры.

У фотакопіі адзначаецца, што Пётр Мельнік 9 жніўня ў 03:00 раніцы прайшоў мытны кантроль у пункце пропуску «Гарадзішча» па пашпарце брата Аляксандра Мельніка, аднак у 5 гадзін раніцы на беларускім прапускным пункце «Верхні Церабяжоў» ужо прад'явіў уласны пашпарт.

Раней здагадка аб тым, што былы рэктар Падатковай акадэміі Украіны знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі выказваў былы пасол гэтай краіны ў Менску Раман Бяссмертны. Пра гэта таксама паведамлялі крыніцы ў кіеўскай міліцыі.

Нагадаем, Пётр Мельнік быў затрыманы 27 ліпеня супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі Міністэрства даходаў і збораў сумесна з ГУБАЗ МУС Украіны. Ён патрабаваў і атрымаў ад двух украінцаў хабар у памеры 40 тыс. грн і 80 тыс. грн за паступленне іх сваякоў у ВНУ.

Пячэрскі райсуд Кіева 1 жніўня выбраў для яго меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад хатнім арыштам. 9 жніўня стала вядома, што Пётр Мельнік збег, пазбавіўшыся ад электроннага бранзалета. МУС абвясціла яго ва ўсеўкраінскі вышук. 14 жніўня Інтэрпол абвясціў яго ў міжнародны вышук.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках