У Егіпце вызвалілі Мубарака
23- 21.08.2013, 15:44
- 19,659
Суд Егіпта пастанавіў вызваліць экс-прэзідэнта краіны Хосні Мубарака.
Ён можа пакінуць турму ўжо да канца дня, перадае AFP.
Справа аб дачыненні Мубарака да забойстваў удзельнікаў антыўрадавых акцый накіраваная на новы разгляд, і суд дазволіў яму чакаць гэтага працэсу на волі.
Прабыўшы ва ўладзе 30 гадоў, Хосні Мубарак пакінуў пасаду прэзідэнта ў выніку народнага паўстання ў лютым 2011 года.
Улады Егіпта ўвялі надзвычайнае становішча пасля сутыкненняў з ісламістамі. Сутыкненні з «братамі-мусульманамі» пацягнулі гібель сотняў людзей - прыхільнікаў выгнанага прэзідэнта Мурсі. Асудзіўшы разгон, міністры замежных спраў ЕЗ плануюць скараціць фінансавую дапамогу Егіпту.
Фота: AFP