4 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ уводзіць санкцыі супраць уладаў Егіпта

23
ЕЗ уводзіць санкцыі супраць уладаў Егіпта

Еўрапейскі Звяз прыпыніць пастаўкі ў Егіпет зброі ды іншай абароннай прадукцыі.

Адпаведную заяву зрабіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ замежных спраў Кэтрын Эштан паводле вынікаў экстраных перамоваў паміж міністрамі замежных спраў дзяржаў-чальцоў блока, піша Lenta.ru.

Мэта санкцый - выключыць пастаўку ў Егіпет зброі ўсякага абсталявання, якое можа быць выкарыстана для рэпрэсій унутры краіны. «Мы катэгарычна асуджаем усялякія акты гвалту і перакананыя, што нядаўнія дзеянні вайскоўцаў былі празмернымі», - заявіла Эштан.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі заклікала ўсе стораны грамадзянскага канфлікту ў Егіпце адмовіцца ад гвалтоўных дзеянняў і аб'яднаць намаганні для палітычнага развязання крызісу. Акрамя таго, Эштан падкрэсліла, што Еўразвяз далей будзе падтрымліваць народ Егіпта.

Раней, у канцы ліпеня, прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў аб прыпыненні паставак у Егіпет амерыканскіх знішчальнікаў, а 15 жніўня Вашынгтон скасаваў супольныя з егіпцянамі вайсковыя вучэнні. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што ЗША цалкам спыняць вайсковую дапамогу Егіпту, але Белы дом іх зняпраўдзіў.

Санкцыі Захаду звязаныя з жорсткім супрацьстаяннем паміж егіпецкімі ўладамі і прыхільнікамі ісламісцкага руху «Браты-мусульмане», якія дамагаюцца вяртання да ўлады зрынутага прэзідэнта Махамэда Мурсі. Сутыкненні пачаліся 14 жніўня, калі ўлады сталі разганяць пратэстныя лагеры ісламістаў, што прывяло да чалавечых ахвяр. Паводле розных звестак, у першыя ж дні сутыкненняў былі забітыя ад шасцісот да 2,5 тысячы чалавек. Пасля гэтага ў розных частках краіны адбываліся беспарадкі, а кіраўніцтва «Братоў-мусульман» апынулася пад арыштам.

Фота: georgianpress.ru

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках