4 траўня 2024, Субота, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд уважае гомельскія суды за некампетэнтныя

16
Вярхоўны суд уважае гомельскія суды за некампетэнтныя

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун дамагаўся справядлівасці ў судах цэлы год.

Ён абскардзіў пастанову Мазырскага райвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах», бо мяркуе, што гэтая пастанова не адпавядае заканадаўству і парушае правы грамадзян, рэалізацыю якіх гарантуе Канстытуцыя, піша сайт ПЦ «Вясна».

Згодна з пастановай выканкама, у Мазыры для правядзення масавага мерапрыемства трэба ўкладаць платныя дамовы з «хуткай», камунальнымі службамі і міліцыяй, а затым ужо атрымаць дазвол на правядзенне пікету або мітынгу ў райвыканкаме. На практыцы ж ні міліцыя, ні «хуткая» не ўкладаюць дамовы, пакуль няма дазволу выканкама. Праваабаронца неаднаразова ўздымаў гэтую праблему на ўсіх узроўнях, спрабаваў дамагчыся тлумачэнняў ад улады: як на практыцы магчыма выканаць іх пастанову «Аб масавых мерапрыемствах»? Але ўсё было безвынікова.

У жніўні 2012 Уладзімір Целяпун звярнуўся ў суд Мазырскага раёна са скаргай на пастанову выканкама. Раённы суд пакінуў ягоную скаргу не задаволіў. Таксама і Гомельскі абласны суд, куды звярнуўся заяўнік, не задаволіў ягоныя патрабаванні.

Зварот жа ў Вярхоўны суд прынёс нечаканы вынік: вышэйшая інстанцыя вынесла пратэст у прэзідыум Гомельскага абласнога суда. Прычым намеснік старшыні Вярхоўнага суда Андрэй Забара папрасіў Гомельскі абласны суд пастанову Мазырскага суда і пастанову абласнога суда на скаргу Уладзіміра Целяпуна скасаваць.

«Гэтая пастанова (Мазырскага райвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах») з'яўляецца нарматыўным прававым актам, а справы аб прызнанні нарматыўных прававых актаў неправамернымі агульным судам не падначальваюцца. Пры такіх абставінах скарга Уладзіміра Целяпуна не падлягае разгляду ў судзе», - напісаў у пратэсце намеснік старшыні ВС. Ён просіць Гомельскі абласны суд «пастанову раённага суда і пастанову абласнога - скасаваць, а справу на скаргу Уладзіміра Целяпуна - спыніць».

«Пастановы ўладных структур падначаленыя так званым незалежным судам. Таму ў сваіх адказах чыноўнікі з райвыканкама так упэўнена адсылаюць да абскарджання іх адмоваў у суд. З гэтага пратэсту вынікае, што суддзі Мазырскага і Гомельскага судоў некампетэнтныя? А дзяржаўную мыту тады за што ў мяне бралі?»- ставіць пытанне праваабаронца.

Ён мяркуе, што паводле гэтай пастановы выканкама немагчыма скарыстаць сваё права на публічнае выказванне свайго меркавання нават у дазволеных і вызначаных райвыканкамам месцах. Міліцыя і паліклініка не ўкладаюць дамовы, тым самым немагчыма выканаць ускладзены на заяўнікаў пікетаў і мітынгаў абавязак аб аплаце паслуг гэтых структур, за магчымасць скарыстацца правамі, гарантаванымі Канстытуцыяй Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках