6 траўня 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадравы голад

86
Кадравы голад

Сталічныя кадравікі скардзяцца на востры недахоп работнікаў.

У кадравых агенцтвах кажуць, што ў Менску працадаўцам пры пошуку супрацоўнікаў даводзіцца ісці ім на саступкі і павялічваць зарплатныя прапановы, чаго раней ніколі не было. Некаторыя ўжо сталі шукаць персанал у правінцыі, а хтосьці задумваецца пра гастарбайтараў з Азіі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У сталіцы сёння каля 7200 чалавек афіцыйна зарэгістраваныя як беспрацоўныя. Для іх гарадскія службы занятасці прапануюць 24 700 свабодных працоўных месцаў.

«Найбольш запатрабаваныя сёння рабочыя будаўнічых прафесій: бетоншчыкі, муляры, арматуршчыкі, а таксама кіроўцы, прадаўцы, касіры, кантралёры, швачкі, слесары, - распавяла Таццяна Кудзевіч, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама, начальнік упраўлення занятасці. - Сярод спецыялістаў захоўваецца высокая патрэба ў інжынерных кадрах, лекарах-спецыялістах, медыцынскіх сёстрах».

Праўда, сярэдні ўзровень зарплаты па гэтых вакансіях складае 3 мільёна 800 тысяч рублёў. У той час як сярэдняя заработная плата ў ліпені ў сталіцы склала 6 мільёнаў 700 тысяч рублёў.

«Не зачыняюцца не толькі вакансіі з нізкай заработнай платай, але і з вялікай! - скардзіцца Нэлі Міхайлоўская, дырэктар аднаго са сталічных кадравых агенцтваў. - Зараз вялікая праблема з любым персаналам. Мы бачым вялізарную нястачу любых супрацоўнікаў. Мы заўважылі: зарплатныя чаканні кандыдатаў у якой-небудзь пасадзе часта практычна ў два разы перавышаюць бюджэт кліента. Груба кажучы, фірма хоча знайсці сакратара за 500 даляраў, а патэнцыйныя работнікі просяць 1000. Часам працадаўцам прыходзіцца ісці на саступкі, перарабляць зарплатныя прапановы кандыдатам, чаго раней практычна ніколі не было. Цяпер рынак кандыдатаў дыктуе тыя ўмовы, якія ім цікавыя. Некаторыя працадаўцы ўжо вядуць гаворку пра тое, каб знайсці месца ў інтэрнаце і прывезці работнікаў з перыферыі. А нядаўна нам тэлефанавалі з будаўнічай фірмы і пыталіся: «Вы не ведаеце, якая заработная плата ў будаўніка ў Таджыкістане?». Народ рэальна пачынае думаць пра тое, як кагосьці аднекуль перавезці ў Менск».

У сталіцу едуць кітайцы-будаўнікі

З пачатку года ў Менску працаўладкавана больш за 6 тысяч замежнікаў, трэць з іх прыехалі з Кітая. Таксама работнікі ў Менск прыязджаюць з Паўночнай Карэі, Узбекістана, Літвы, Латвіі, Турцыі і іншых краін. Да 70% замежнікаў для горада прыцягваюцца ў сферу будаўніцтва. У асноўным гэта муляры, цесляры, бетоншчыкі, тынкоўшчыкі, электрамантажнікі.

У якія сферы часцей за ўсё прымаюць на працу ў Менску:

- Фінансавая дзейнасць.

- Будаўніцтва.

- Гандаль.

Адкуль у сталіцы часцей за ўсё звальняюцца:

- Органы дзяржаўнага кіравання.

- Адукацыя.

- Ахова здароўя.

Нагадаем, па дадзеных, якія нядаўна агучыў прэм'ер Міхаіл Мясніковіч, у Беларусі каля паўмільёна працаздольных грамадзян, якія афіцыйна нідзе не працуюць. Да гэтага варта дадаць яшчэ 1-1,5 млн беларусаў, якія, па неафіцыйных дадзеных, працуюць за мяжой.

Фота: Віктар Драчоў

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках