17 траўня 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан не будзе абмяжоўваць увоз прадукцыі Roshen

13
Казахстан не будзе абмяжоўваць увоз прадукцыі Roshen

Камітэт дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду міністэрства аховы здароўя Казахстана не знайшоў фактаў парушэння якасці прадукцыі ўкраінскай кампаніі Roshen.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Казахстан» намеснік старшыні камітэта Нуркен Садвакасаў.

«Даследаванне цукерак кандытарскай карпарацыі Roshen скончылася (...). Даследаваныя ўзоры паводле паказчыкаў адказваюць устаноўленым гігіенічным нарматывам. Бензапірэн не выяўлены. У сувязі з тым, што прадукцыі, якая не адпавядае гігіенічным нарматывам, не выяўлена, падставы для ўвядзення мер абмежавання ўвозу прадукцыі Roshen на тэрыторыю Казахстана няма», - удакладніў Садвакасаў.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расею кандытарскіх вырабаў, пасля таго як у гэтай прадукцыі былі выяўленыя парушэнні паводле нормы ўтрымання тлушчаў і арганалептыкі, а ў некаторых вырабах было выяўлена рэчыва першага класа небяспекі - бензапірэн. Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка таксама папярэдзіў партнёраў Расеі ў Мытным саюзе аб недапушчальнасці рээкспарту ў Расею прадукцыі Roshen.

Праверку прадукцыі ўкраінскай карпарацыі правялі Казахстан, Беларусь, Малдова і Таджыкістан. Яны заявілі, што прадукцыя адпавядае ўсім патрэбным стандартам якасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках