28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Вялікабрытанія гатовыя да ваеннага ўмяшання ў Сірыі

99
ЗША і Вялікабрытанія гатовыя да ваеннага ўмяшання ў Сірыі

Барак Абама абмеркаваў магчымасць ваеннага ўмяшання ў сітуацыю ў Сірыі ў размове з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам.

Раней адбылася тэлефонная размова дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і міністра замежных спраў Сірыі Валідам аль-Муалема. Яны абмеркавалі сітуацыю і абставіны меркаванай атакі з выкарыстаннем хімічнай зброі паблізу Дамаска, перадае Radio France Internacional.

Падчас тэлефоннай размовы Джон Кэры заявіў: «Калі сірыйскаму рэжыму няма чаго хаваць, як яны сцвярджаюць, то ўлады Сірыі павінны дазволіць неадкладны і бесперашкодны доступ да месца».

У мінулую сераду ў ваколіцах Дамаска ў выніку прымянення хімічнай зброі загінулі больш за 600 чалавек. Дакладная колькасць ахвяр да гэтага часу ўдакладняецца. Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі заявілі, што ад хімічнай зброі загінулі больш за 1 300 чалавек.

Кіраўнік Пентагона Чак Хейгл ужо заявіў, што амерыканская армія гатова да ваенных дзеянняў у Сірыі, калі прэзідэнт ЗША Барак Абама дасць адпаведнае ўказанне.

Іранскія ўлады ўжо адказалі на заяву ваеннага ведамства ЗША пагрозамі. Высокапастаўлены іранскі ваенны заявіў: «Калі ЗША перасякуць«чырвоную лінію» ў Сірыі, гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы для Белага Дома».

Магчымасць ваеннага ўмяшання ў Сірыю прэзідэнт ЗША Барак Абама ў мінулую суботу, 24 жніўня, праз тэлефон абмеркаваў з брытанскім прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам. Абодва лідэры выказалі «глыбокую заклапочанасць» апошнімі падзеямі ў Сірыі, бо «Прыкметы выкарыстання хімічнай зброі сірыйскім рэжымам супраць народа свайго павялічыліся», - сказана ў камюніке Даўнінг-стрыт.

Лондан мяркуе, што факт таго, што Башар Асад выступае супраць супрацоўніцтва з ААН, сведчыць аб тым, што «яму ёсць, што хаваць». Раней Расея і Кітай заблакавалі рэзалюцыю Рады бяспекі ААН аб прысутнасці экспертаў на месцы, дзе, як мяркуецца, была выкарыстаная хімічная зброя. МЗС Расеі заявіў тады, што для працы экспертаў ААН блізу Дамаска неабходна атрымаць дазвол «прымаючага боку».

У сваю чаргу, прэзідэнт ЗША Барак Абама ў прысутнасці віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна запатрабаваў далажыць аб усіх магчымых ваенных аперацыях, якія могуць быць пачатыя супраць Сірыі з боку міжнароднай супольнасці.

Вашынгтон да гэтага часу праяўляе асцярожнасць ў дачыненні да Сірыі, нягледзячы на ціск з боку праваабарончых арганізацый і прадстаўнікоў сірыйскай апазіцыі, заяўляючы аб тым, што «амерыканская разведка працягвае збіраць доказы і факты», каб з упэўненасцю зрабіць высновы, пра тое, што адбылося ў Сірыі .

У мінулую пятніцу Барак Абама заявіў, што ваенная аперацыя ў Сірыі немагчымая без мандата ААН.

Сёння стала вядома, што афіцыйныя ўлады Сірыі пагадзіліся пусціць спецыялістаў ААН у раён Гута пад Дамаскам, дзе, як мяркуецца была ўжытая хімічная зброя. Аб гэтым ў нядзелю, 25 жніўня, паведамляе Agence France-Presse.

Графік працы экспертаў ААН ужо зацверджаны. Камісія павінна высветліць абставіны, пры якіх была ужытая зброя, і адказны за яе выкарыстанне бок, перадаюць РИА «Новости». Эксперты пачнуць працу ўжо ў панядзелак 26 жніўня.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках