30 красавiка 2024, aўторак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН эвакуіруе супрацоўнікаў з Сірыі ў чаканні ваеннай аперацыі

14
ААН эвакуіруе супрацоўнікаў з Сірыі ў чаканні ваеннай аперацыі

Супрацоўнікі ААН пакінуць Сірыю ў сувязі з падрыхтоўкай краін Захаду да ваеннай аперацыі супраць Дамаска.

Пра гэта паведамляе ІТАР - ТАСС са спасылкай на «дасведчаную крыніцу» ў сакратарыяце сусветнай арганізацыі.

«Думаю, што да канца тыдня ў Сірыі амаль нікога (з супрацоўнікаў) не застанецца. Будзе захаваная прысутнасць толькі вельмі неабходнага персаналу», - удакладніў ён. Паводле яго слоў, гэтыя меры не закрануць міратворцаў ААН, дыслакаваных на Галанскіх вышынях.

У прэс-службе ААН адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю. У Сірыі знаходзяцца супрацоўнікі гуманітарных арганізацый ААН, а таксама каманда экспертаў, якая расследуе меркаваныя хімічныя атакі, піша NEWSru.com.

Як заявіў у сераду, 28 жніўня, намеснік прадстаўніка генеральнага сакратара Фархан Хак, яны пакінуць краіну, калі выканаюць сваю працу.

Заходнія краіны рыхтуюць у Радзе Бяспекі (РБ) ААН глебу для нанясення ракетных удараў па Сірыі. У сераду ў штаб-кватэры сусветнай арганізацыі адбылася закрытая нарада пяці краін - сталых членаў РБ - Расеі, Кітая, Злучанага Каралеўства, ЗША і Францыі.

Падчас сустрэчы, па наяўнай інфармацыі, абмяркоўваўся прапанаваны брытанскім бокам праект рэзалюцыі, якая дазваляе прымяніць «неабходныя меры па абароне грамадзянскага насельніцтва». Як лічаць назіральнікі, за гэтай фармулёўкай хаваюцца планы краін Захаду нанесці ракетныя ўдары па Сірыі.

Расея і Кітай, якія валодаюць у РБ ААН правам вета, выступаюць катэгарычна супраць прымянення сілы.

Чакаецца, што галасаванне па праекце рэзалюцыі можа адбыцца ў бліжэйшыя дні. Разам з тым у пастаянным прадстаўніцтве РФ пры ААН заявілі, што Масква вызначыць сваё стаўленне да прапанаванага Велікабрытаніяй праекту рэзалюцыі па Сірыі «пасля яго дбайнага вывучэння».

Між тым генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што не дасведчаны пра ваенную аперацыю, якая рыхтуецца краінамі Захаду ў Сірыі. «Не збіраюся будаваць здагадак наконт таго, пра што не дасведчаны», - сказаў ён у адказ на пытанне аб мэтазгоднасці прымянення ваеннай сілы ў дачыненні да Сірыі.

Адміністрацыйны кіраўнік Аб'яднаных Нацый нагадаў, што расследаваннем паведамленняў аб маштабнай хімічнай атацы ў прыгарадзе Дамаска на месцы займаюцца інспектары ААН. «Яны завяршылі другі дзень расследавання. Праз некалькі дзён пасля нападаў яны сабралі каштоўныя ўзоры і апыталі шэраг ахвяр і відавочцаў. Камандзе (экспертаў) неабходны час, каб скончыць працу», - сказаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках