30 красавiка 2024, aўторак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан - на шляху да выхаду з МС

23
Казахстан - на шляху да выхаду з МС

Той факт, што Казахстан услед за Беларуссю не знайшоў парушэнняў у прадукцыі «Рошен» і адмовіўся абмяжоўваць яе імпарт - сам па сабе паказальны.

Пра гэта карэспандэнту «Росбалта» распавёў украінскі палітолаг Тарас Чарнавол.

Паводле яго слоў, усё тое, што адбываецца - лішні доказ таго, што гандлёвае супрацьстаянне Кіева і Масквы - гэта толькі палітыка.

«Вельмі няўдала абраны аб'ект для ціску ў асобе кампаніі «Рошен». Трэба разумець , што «Рошен» - не проста адзін з самых буйных вытворцаў, але і адна з самых якасных і сучасных вытворчасцяў ва Украіне. Яе прадукцыя не танная, экспартуецца ў многія краіны свету, дзе ёсць жорсткі кантроль. Абіраць яе як аб'ект для нападак было папросту неразумна. Можна было «гуляць» з украінскай малочнай прадукцыяй - там усякае бывае», - адзначыў эксперт.

«І той факт , што Казахстан не стаў абмяжоўваць імпарт украінскай прадукцыі ў краіну - чарговы сігнал, што Казахстан знаходзіцца на шляху выхаду з Мытнага саюза. Гэта, уласна, ужо вісіць у паветры. Для эканомікі Казахстана ўступленне ў МС не прынесла станоўчага выніку. Таму палітычны дрэйф Казахстана ў бок Кітая будзе больш прыкметны», - рэзюмаваў Чарнавол.

Нагадаем , што раней Казахстан і Беларусь не знайшлі парушэнняў у прадукцыі ўкраінскага кандытарскага холдынгу «Рошен», нягледзячы на тое, што яна была забароненая да продажу ў Расеі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках