30 красавiка 2024, aўторак, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўабаронца «Менска»: Перамагчы можна за кошт поўнай самааддачы

12
Паўабаронца «Менска»: Перамагчы можна за кошт поўнай самааддачы

Мікіта Букаткін лічыць, што яго каманда здольная абгуляць «Стандард» у матчы ў адказ кваліфікацыйнага раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.

«Перамагчы можна за кошт поўнай самааддачы. Трэба навязаць суперніку барацьбу на кожным участку поля. І, вядома, забыцца пра вынік першага матчу, гуляць, як быццам гэта першая гульня. Галоўнае забіць першы мяч, а там далей будзе відаць. Галоўнае вытрымаць першыя пятнаццаць хвілін, перацярпець, думаю, што «Стандард» пагоняць наперад заўзятары і, калі мы гэты час вытрымаем, а потым яшчэ і заб'ем мяч у першым тайме, то ў другім ўжо лягчэй будзе», - прыводзіць словы Букаткіна афіцыйны сайт «Менска».

Нагадаем, паядынак адбудзецца 29 жніўня. Пачатак у 21.30 па беларускім часе. Першая гульня паміж камандамі завяршылася паразай «Менска» з лікам 0:2.

Фота: pressball.by

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках