28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сто польскіх байкераў прыехалі ў Курапаты

18

Байкеры з Польшчы праехалі па памятных мясцінах на тэрыторыі Беларусі, якія звязаныя са сталінскімі рэпрэсіямі.

Нягледзячы на тое, што апошнім пунктам рэйду з'яўляецца мэмарыял Катынь у Смаленскай вобласці, адной з яго мэтаў была падрыхтоўка да 1050-годдзя хрышчэння Польшчы. Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў кіраўнік акцыі Лешэк Рысак.

«У сувязі з падрыхтоўкай да гэтых угодкаў мы будзем ездзіць па мясцінах бітваў, у якіх польскія рыцары і жаўнеры абаранялі асновы хрысціянства. Сёлета «Катынскім рэйдам» едзем да Вены шляхам караля Яна III», - кажа ён.

За 2 дні, якія правялі ў Беларусі ўдзельнікі «Катынскага рэйду», яны наведалі памятныя мясціны ў Лідзе, Багданаве, Курапатах і Хатыні. У прабегу бяруць удзел блізу сотні матацыклістаў.

Фото: Андрей Понемонов
Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках