3 траўня 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стала віцэ-чэмпіёнкай свету па бодыфітнэсе

33

Беларуская бодыфінтэсістка Ганна Малярова на Чэмпіянаце свету па бодыбілдынгу і фітнесе, які адбыўся ў Кіеве ў мінулыя выходныя, заваявала «срэбра».

На чэмпіянат свету ва ўкраінскай сталіцы сабраліся 300 спартсменаў з 40 краін свету. Традыцыйна сярод пераможцаў пераважалі славянскія спартсмены, піша «Інтэрфакс».

14 верасня прайшлі паўфіналы, па выніках якіх былі абраныя шасцёркі лепшых у кожнай катэгорыі. На фінальным шоу 15 верасня спартсмены разыгралі 20 камплектаў узнагарод у жаночым бодыбілдынгу, фітнэсе, бодыфітнэсе, бікіні і іншым.

Беларуская бодыфітнэсістка Ганна Малярова заваявала «срэбра» ў катэгорыі да 168 см. Таксама ў фінал удалося выйсці Алісе Шчагрыковіч, якая выступала ў намінацыі фітнэс (катэгорыя звыш 163 см). Шчагрыковіч стала шостай. Іншыя спартсменкі нашай зборнай спыніліся на паўфінале.

У намінацыі бодыфітнэс (катэгорыя да 168 см) Таццяна Белавінская стала 7-й, а Ірына Гушчына - 12-й. Таццяна Сяўрук спынілася на 14-м радку (бодыфітнэс, звыш 168 см). Ізабэла Фёдарава стала 10-й у намінацыі фітнэс-бікіні (катэгорыя да 158 см). Ірына Грыневіч і Вольга Серада занялі 18-е і 19-е месцы сярод фітнэс-бікіністак (катэгорыя звыш 168 см).

У агульнакамандным заліку выйгралі гаспадары турніру - зборная Украіны. На другім месцы размясцілася зборная Расеі, трэцяе ўзяла зборная Славакіі.

Белоруска стала вице-чемпионкой мира по бодифитнесу
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках