3 траўня 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парфянкова і Яроменка завочна асудзілі на пяць сутак

4
Парфянкова і Яроменка завочна асудзілі на пяць сутак

Былыя палітвязні знаходзяцца ў турме на Акрэсціна.

Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Валянціна Яроменак.

«У пятніцу Вову Яроменку і Васю Парфянкову патэлефанавалі з Першамайскага РАУС і папрасілі прыйсці ў панядзелак. Як апынулася ў пятніцу 13 верасня іх асудзілі на 5 сутак кожнага за парушэнне нагляду. Суд прайшоў без іх удзелу. Рашэнне вынес суддзя Першамайскага суда Гарбатоўскі. Сёння Вова і Вася пачнуць адбываць адміністрацыйны арышт. Іх тэлефоны ўжо недаступныя. Чакаем праз 5 сутак», - напісала жонка былога палітвязня.

20 жніўня суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў да 3 месяцаў арышту актывіста «Маладога фронту» Уладзіміра Яроменка, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса).

У траўні ў судзе Першамайскага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы Васіля Парфянкова. Яго таксама абвінавацілі ў невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду і прысудзілі да шасці месяцаў арышту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках