3 траўня 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне забойства пакупніка «Валгаграда» падоўжылі на месяц

6
Расследаванне забойства пакупніка «Валгаграда» падоўжылі на месяц

Тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўніка службы бяспекі менскага ўніверсама «Валгаград » падоўжаны да 11 кастрычніка.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

«Тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўніка службы бяспекі «Валгаграда» падоўжаны да 11 кастрычніка. Следствам атрыманыя вынікі ўсіх прызначаных па справе экспертыз і распачатая праца па іх дакладнаму вывучэнню. Тэрміны падоўжаныя таму, што высновы экспертаў маюць вызначальнае значэнне для ўстанаўлення ступені віны падазраванага і прычынна-выніковай сувязі паміж яго дзеяннямі і траўмамі, якія атрымаў пацярпелы. Таксама неабходна правесці некаторыя следчыя дзеянні з мэтай канчатковай прававой кваліфікацыі крымінальна каральных дзеянняў», - сказаў ён.

Нагадаем, менчук Іван Губараў, збіты ахоўнікам крамы «Валгаград», памёр 8 жніўня, не прыходзячы ў прытомнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках