14 траўня 2024, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч «абгуляў» лепшага тэнісіста Украіны

29
Януковіч «абгуляў» лепшага тэнісіста Украіны

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прадэманстраваў свае навыкі гульні ў тэніс.

Адпаведны сюжэт быў паказаны на тэлеканале «Інтэр».

Сюжэт быў запісаны ў летняй крымскай рэзідэнцыі Януковіча. Сярод яго сапернікаў у парнай гульні апынуўся, у прыватнасці, Аляксандр Далгаполаў - першая ракетка Украіны, які ўваходзіць у топ-40 лепшых тэнісістаў свету. Гэтая партыя засталася за прэзідэнтам, піша Lenta.ru.

Пазней Януковіч, гуляючы ў пары са сваім трэнерам, выйграў у віцэ-прэзідэнта ўкраінскай федэрацыі тэніса Сяргея Лашкулы і былога трэнера зборнай Уладзіміра Багданава, а затым - ужо ў адзіночнай партыі - абыграў уласнага трэнера.

Услед за гэтым прэзідэнт абмяняўся серыяй удараў са згаданым Аляксандрам Далгаполавым. Тэлевядучы Яўген Кісялёў, які падрыхтаваў сюжэт (ён сам пабываў на корце і апынуўся ў ліку тых, хто прайграў Януковічу), назваў гульню кіраўніка дзяржавы ўражлівай, а яго самога - «моцным гульцом аматарскага класа».

Адказваючы пазней на пытанні, прэзідэнт выключыў магчымасць таго, што яму паддаваліся. «Я ні з кім не гуляю, хто паддаецца», - заявіў ён.

Па словах Януковіча, ён захапіўся тэнісам у пачатку 2000-х гадоў. У адной з публікацый, размешчаных на прэзідэнцкім сайце, сцвярджалася, што прэзідэнт у сваёй узроставай катэгорыі «ўваходзіць у дзесятку лепшых гульцоў Украіны». Яго партнёры па корце, як адзначалася, заяўлялі, што ў прэзідэнта «фенаменальнае пачуццё мяча, уменне весці гульню і вялікі арсенал удараў».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках