12 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» рэзка павысіў стаўкі па крэдытах

33
«Беларусбанк» рэзка павысіў стаўкі па крэдытах

Дзяржаўны «Беларусбанк» рэзка павысіў адсоткавыя стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля для маючых патрэбу.

Паводле інфармацыі на сайце банка, з сённяшняга дня кошт такіх крэдытаў складае 38,5% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 15%), піша АФН.

Яшчэ на мінулым тыдні банк дэклараваў стаўку на 28,5% (стаўка рэфінансавання плюс 5%). Такім чынам, крэдыты на будаўніцтва жылля для маючых патрэбу набылі забаронны характар.

Рашэнне аб павышэнні ставак абумоўленае дэфіцытам рублёвай ліквіднасці і высокімі адсоткавымі стаўкамі на міжбанку. І хоць Нацбанк РБ ўжо дэ-факта вызваліў «Беларусбанк» і два іншых дзяржбанкі ад выканання патрабаванняў банкаўскага заканадаўства (выкананне нарматываў ФАР), гэтыя банкі па-ранейшаму адчуваюць складанасці з ліквіднасцю. Уключаць жа друкавальны станок, беларускія ўлады па-ранейшаму асцерагаюцца пасля паказальнага 2011 года.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках