12 траўня 2024, Нядзеля, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолагі: Пра вучэнні ў метро варта паведамляць зараней

36
Псіхолагі: Пра вучэнні ў метро варта паведамляць зараней

Арганізатараў сённяшніх вучэнняў у метрапалітэне крытыкуюць не толькі звычайныя менчукі, але й медыкі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Псіхолагі, якія спецыялізуюцца ў медыцыне катастроф, адзначаюць, што «ў менчукоў пасля тэракту ў метро ў красавіку 2011 года існуе пэўная рэакцыя на інфармацыю аб тым, што ў метрапалітэне ўзмоцненыя захады бяспекі і павялічаная колькасць супрацоўнікаў міліцыі».

«У сувязі з гэтым у мэтах спакою грамадзян, можа быць, варта зараней паведамляць пра тое, што ў метрапалітэне, які з'яўляецца так званым аб'ектам падвышанай небяспекі, будуць праводзіцца вучэнні», - мяркуюць псіхолагі.

Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі сёння ўзмоцнена правяралі на некаторых станцыях метро багаж пасажыраў. На працягу гадзіны былі зачыненыя станцыі «Кастрычніцкая» і «Плошча Якуба Коласа». Ні ва ўправе ўнутраных спраў Менскага метрапалітэна, ні ў МНС нельга было атрымаць інфармацыю аб тым, што адбываецца. Толькі пасля 17:00 стала вядома, што прычынай падзей з'яўляюцца вучэнні.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках