18 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трошкі» ў Каменнай Горцы прадаюць за мільярд рублёў

44
«Трошкі» ў Каменнай Горцы прадаюць за мільярд рублёў

Кошты на звычайныя кватэры ў панэльных дамах б'юць рэкорды.

Менскія забудоўшчыкі працягваюць павышаць кошты на жыллё. У газеце «Звязда» сёння апублікаваная праектная дэкларацыя па доме №43 у Каменнай Горцы-2. Звычайная 10-павярховая «панэлька» серыі М464-У1, але квадратны метр у трохпакаёвых кватэрах тут каштуе 12 800 000 рублёў (1415 даляраў). Яшчэ нядаўна такія грошы прасілі за «квадрат» у маналітна-блочных дамах, размешчаных далёка не на ўскраіне горада, піша onliner.by.

Генпадрадчыкам па дому №43 выступае МАПІД, забудоўшчык - ТАА «Інтэртэхнабуд», якое раней прымала ўдзел ва ўзвядзенні панэльнага жылля на вуліцы Аўэзава і ў Каменнай Горцы. Дом у раёне скрыжавання вуліц Калеснікава і Лідскай пачалі будаваць у траўні 2013 года. Тады квадратны метр тут каштаваў ад 1255 да 1347 даляраў (без уліку зніжак). Здаць у эксплуатацыю дзесяціпавярхоўку плануюць 31 ліпеня 2014 года.

Фотаздымкі дома, які будуецца, зробленыя 22 верасня.

Сёння патэнцыйным дольшчыкам прапанаваныя 12 трохпакаёвых кватэр плошчай 79,14 і 79,22 кв. м. Пры кошце аднаго метра 12 800 000 агульны кошт кватэры складае 1 012 992 000 і 1 014 016 000 рублёў.

У рыэлтарскім агенцтве, якое займаецца продажамі кватэр у гэтай новабудоўлі, нам растлумачылі, што ў наяўнасці застаецца яшчэ 1-2 «двушкі» па кошце 13 300 000 рублёў (1471 даляр) за квадратны метр. Умовы заключэння дамовы: першапачатковы ўнёсак у памеры 70% кошту аб'екта долевага будаўніцтва і растэрміноўка плацяжоў на 2 месяцы. Рыэлтарская паслуга будзе каштаваць 9,5 млн рублёў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках