5 траўня 2024, Нядзеля, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро вярнулася беларуская мова

34
У метро вярнулася беларуская мова

Па-беларуску гучаць не толькі назвы прыпынкаў, але і правілы карыстання метрапалітэнам і нават сацыяльная рэклама.

Кіраўніцтва «падземкі» адрэагавала на скаргі менчукоў. У канцы жніўня ў вагонах падчас прыпынку, можна было пачуць новыя аб'явы аб правілах карыстання метрапалітэнам. Яны гучалі выключна па-руску, піша «Наша Нiва».

Пасля шматлікіх зваротаў грамадзян дырэктар менскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня паабяцаў, што падобных аб'яў па-руску ў метро не будзе.

Цяпер па-беларуску агучваюць не толькі назвы прыпынкаў, але і папярэджанні аб тым, што нельга заходзіць у вагоны пасля аб'явы аб закрыцці дзвярэй, і нават сацыяльную рэкламу аб эканоміі электрычнасці.

Гэта не першы падобны выпадак: у канцы 2011 года ў метро на рускую мову пераклалі аўдыяролік, які заклікаў пасажыраў да ветлівасці, але пасля шматлікіх зваротаў грамадзян вярнулі беларускі варыянт аб'явы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках