5 траўня 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі спаралізавала рух у Гародні

16
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі спаралізавала рух у Гародні

Перацятымі былі шмат якія вуліцы на маршруце руху картэжа - ад трасы М6 да палігона ў вёсцы Гожа.

З самай раніцы ў горадзе прынятыя падвышаныя захады бяспекі. І ўжо да сярэдзіны дня горад стаяў у корках, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Лукашэнка і Пуцін практычна транзітам перасеклі Гародню. Гожскі палігон знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад горада. Аднак увесь дзень вуліцы былі перацятыя, а на шляху руху картэжа, аўтамабілі, што стаялі на узбочыне, эвакуявалі. Грузавікі і фуры не маглі разгрузіцца і стаялі на ўскраінах горада з 9 раніцы. Сітуацыя ўскладнялася тым, што варункі надвор'я не дазвалялі своечасова прызямліцца ні самалёту прэзідэнта Расейскай Федэрацыі, ні паветранаму судну з журналістамі «крамлёўскага пула». Аднак, нягледзячы на затрымку першых асоб, вучэнні не скасоўвалі.

Пасля абеду прэзідэнт Расейскай Федэрацыі ўсё ж такі прыбыў у Гародню для ўдзелу ў супольным стратэгічным вучэнні «Захад-2013».

У гэты час у горадзе былі перацятыя галоўныя дарожныя артэрыі - вуліцы Горкага, Белуша, Дзяржынскага. Гарадзенцы скардзіліся ў сацыяльных сетках на немагчымасць забраць дзяцей з садкоў і выйсці з двароў.

На вуліцы Горкага немагчыма было перайсці дарогу, а студэнтаў не выпускалі з карпусоў універсітэтаў, размешчаных тут.

Гарадзенцы адзначалі тое, што такога пустыннага горада яны даўно не памятаюць.

І хоць галоўны картэж праехаў а 14.00, але часовыя пасты згортваць сталі толькі пасля 16.00, калі вучэнні на гожскім палігоне скончыліся. Лукашэнка і Пуцін накіраваліся ў Калінінград, дзе на расейскім палігоне «Хмялеўскі» адбудзецца астатні этап вучэнняў.

Фота: autogrodno.by

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках