5 траўня 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ ў пятніцу выйдуць без фатаграфій

6
Расейскія СМІ ў пятніцу выйдуць без фатаграфій

У падтрымку арыштаванага фотакарэспандэнта з Arctic Sunrise Дзяніса Сінякова расейскія СМІ 27 верасня выйдуць без фатаграфій.

Шэраг расейскіх СМІ ў пятніцу, 27 верасня, не будуць выкарыстоўваць у сваіх матэрыялах фатаграфіі на знак падтрымкі расейскага фатографа Дзяніса Сінякова, арыштаванага Мурманскам судом у справе аб нападзе на платформу Прыразломная.

Як паведамляе Trud.ru, у прыватнасці, з 08.00 да 18.00 не будуць публікавацца фатаграфіі на галоўнай старонцы сайта радыёстанцыі Эхо Москвы, пра што распавяла выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Таццяна Фельгенгаўэр, піша korrespondent.net.

Яна ўдакладніла, што на месцы фота і малюнкаў у навінавых матэрыялах і блогах будуць стаяць альбо чорныя заглушкі, альбо банэры. Рэкламных матэрыялаў гэта не закране.

Адзначаецца, што гэтую акцыю таксама падтрымаюць інтэрнэт-выданні Газета.Ру і Лента.Ру.

Між тым, у будынку Следчага камітэта РФ у Маскве сабраліся больш за 50 чалавек, каб выказаць падтрымку Сінякову. Збольшага гэта фатографы - калегі арыштаванага журналіста.

Актывісты Greenpeace паспрабавалі 18 верасня ў Пячорскім моры ўзняцца на нафтавую платформу для правядзення акцыі супраць нафтаздабычы ў Арктыцы. На наступны дзень расейскія памежнікі высадзіліся на борт судна з гелікоптэра. Капітан судна Arctic Sunrise з актывістамі на борце адмовіўся кіраваць суднам пасля ягонага затрымання, яно дастаўленае ў аўторак у Кольскую затоку. Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін паведаміў, што следства распачало крымінальную справу аб пірацтве пасля пранікнення эколагаў на платформу. Ленінскі раённы суд Мурманска пастанавіў змясціць актывістаў пад варту на тэрміны ад 72 гадзін да двух месяцаў.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках