4 траўня 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце знікла сметанковае масла

49

Апошні раз недахоп таго ці іншага прадукту харчавання назіраўся перад дэвальвацыяй у 2011 годзе.

Ажыятажу з нагоды недахопу сметанковага масла ў Брэсце пакуль не адчуваецца, але на ўсялякі выпадак да вырашэння праблемы падключыліся гарадскія і абласныя ўлады. Прычыны для турботы, зрэшты, былі важкімі. Як паведамляе «Виртуальный Брест», ужо некалькі дзён пакупнікі ў абласным цэнтры скардзяцца на адсутнасць у продажы ў шэрагу магазінаў сметанковага масла «жывёльнага паходжання». У той жа час раслінных аналагаў - спрэдаў - хапае, але адсутнасць «традыцыйнага» прадукту насцярожвае. Пасля высветлілася, што некаторыя крамы не атрымалі тавар ад вытворцаў па сваіх заяўках. Прычым падобнае становішча спраў захоўвалася на працягу некалькіх дзён. І хоць у крамах буйных гандлёвых сетак сметанковае масла ўсё ж прысутнічала, далёка не ўсе жыхары Брэста атаварваюцца менавіта там.

У Брэсце знікла сметанковае масла. Фота: «Інтэрфакс»

Улады адрэагавалі на непрыемную сітуацыю досыць аператыўна. У прыватнасці, Брэсцкі гарвыканкам разаслаў гандлёвым прадпрыемствам ліст. У дакуменце гаворыцца, што пастаўку масла жывёльнага ў гандлёвую сетку Брэста павінны ажыццяўляць восем прадпрыемстваў. Да 1 кастрычніка вытворцам даручана зняць пытанне з пастаўкамі дадзенага тавару ў гандлёвыя сеткі горада, піша «Інтэрфакс».

У Брэсце сёння выказваюць розныя версіі ўзнікнення дэфіцыту на роўным месцы. Напрыклад, кошты на сметанковае масла даўно не павялічваліся і хутка павысяцца. Ці - масла актыўна прадаецца за мяжу за валюту, а беларусы могуць і пацярпець.

Між тым, паводле звестак Белстата, у студзені - жніўні 2013 года вытворчасць малака сельскагаспадарчымі арганізацыямі зменшылася на 0,6% у параўнанні з аналагічным перыядам года мінулага. Продаж харчовых маслаў і тлушчаў за 8 месяцаў 2013 года склаў 101,7% да ўзроўню студзеня-жніўня 2012-га. Доля айчыннага сметанковага масла ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту склала 99,7%. Словам, істотных прычын для з'яўлення дэфіцыту няма. Тады чаму ён паўстаў: з-за няспрытнасці вытворцаў або па нейкіх іншых прычынах, пра якія беларускі спажывец пакуль не ведае?

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках