4 траўня 2024, Субота, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім дыпламатам дазволілі сустрэцца з Баўмгертнерам

4
Расейскім дыпламатам дазволілі сустрэцца з Баўмгертнерам

Прадстаўнікам расейскай амбасады дазволілі сустрэцца з гендырэктарам «Уралкалію» Уладзіславам Баўмгертнерам, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік консульскага аддзела амбасады РФ у Менску Ігар Карагін.

«Дазвол на сустрэчу з Баўмгертнерам атрыманы. Тэрміны, калі пройдзе гэтая сустрэча, удакладняюцца», - сказаў Карагін.

Як паведамлялася раней са спасылкай на амбасаду РФ, расейскія дыпламаты ў мінулы аўторак звярнуліся да беларускіх уладаў аб арганізацыі сустрэчы з Баўмгертнерам.

Паводле існуючага заканадаўства, запыт быў накіраваны ў МЗС, затым у орган, які вядзе следства па крымінальнай справе. «Чакаем, што на працягу 72-х гадзін мы атрымаем адказ на нашу просьбу», - заявілі тады ў расейскай амбасадзе.

Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня ў Менску. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі), магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў. У чацвер Баўмгертнер быў пераведзены з СІЗА КДБ пад хатні арышт, у цяперашні час ён знаходзіцца ў адной з кватэр Менска.

Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Уладзіслава Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры да $100 млн.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках