4 траўня 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Купля тэрміналаў у Клайпедзе - парушэнне правілаў МС

17
Леанід Заіка: Купля тэрміналаў у Клайпедзе - парушэнне правілаў МС

Адгружаць калій праз Расею танней і прасцей.

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org набыццё «Беларуськаліем» яшчэ аднаго тэрмінала Клайпедскага порта.

«Беларуськалій» зарабляе па 200 мільёнаў даляраў кожны месяц. Па крайняй меры, да ліпеня месяца прыбыткі «Беларуськалію» складалі два з паловай мільярды даляраў у год. Таму не праблема зрабіць гэта пры прыбытковасці ў 15-20%», - сказаў эксперт.

Аналітык падкрэсліў, што пытанне заключаецца не ў гэтым, а ў тым, што нягледзячы на знаходжанне Беларусі ў адзінай мытнай прасторы, чыноўнікі збіраюцца купляць тэрміналы, якія знаходзяцца ў Еўразвязе.

«Навошта гэта рабіць? Бо для вывазу калію яго трэба замытніваць, размытніваць і гэтак далей. Лягчэй вывозіць яго з тэрміналаў, якія ёсць у Мытным саюзе. Напрыклад, ёсць Санкт-Пецярбург, а на ўсім узбярэжжы ствараюцца магутныя партовыя гаспадаркі. Я ўжо не кажу пра Калінінград. Бо калі працуюць агульнаэканамічныя інтарэсы Расеі, Беларусі і Казахстана, то трэба выконваць правілы гульні. А калі нешта купляецца ў Літве, каб вывозіць угнаенні праз краіну Еўразвяза, то, вядома, у партнёраў-расейцаў паўстане маса пытанняў, прычым спецыфічных. Я не думаю, што Літва збіраецца ўвайсці ў склад СНД», - лічыць эканаміст.

Ён адзначыў, што кожная тона грузу, якая перавозіцца праз краіны Балтыі, прыносіць ім 19 даляраў даходу.

«Гэта мінімальнае, што можна зарабляць на кожнай тоне. Праз Санкт-Пецярбург магло б быць абсалютна танней, таму што, па-першае, ёсць МС, і не трэба мытнае афармленне. Па-другое, продажы і здзелкі больш празрыстыя. І, па-трэцяе, гэта калектыўная гульня. Раз Беларусь увайшла ў МС, то трэба развіваць і перавалачныя пункты, і дарогі, і тэхналагічныя тэрміналы», - перакананы кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Ён дадаў, што гэта таксама добра рабіць з разлікам на наменклатуру, якая потым усё прыватызуе.

«Пройдзе час, і нам скажуць, што гэтым тэрміналам валодае нейкі беларускі бізнесмен Вася Пупкін ці якія-небудзь «чыжы» і «вараб'і», як варыянт. Так што гэта можна разглядаць і як далёка ідучыя здзелкі», - лічыць Леанід Заіка.

Нагадаем, «Беларуськалій» купляе яшчэ адзін тэрмінал у Клайпедскім порце. Раней «Беларуськалій» набыў 30% галоўнага клайпедскага тэрмінала за $30 млн.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках