4 траўня 2024, Субота, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дажынкі-2013» супраць «Дажынак-2012»

48
«Дажынкі-2013» супраць «Дажынак-2012»

Пра што заўтра не скажа Лукашэнка?

У мінулым годзе, выступаючы на «Дажынках», Лукашэнка казаў пра поспехі сельскай гаспадаркі. Тэма ягонай заўтрашняй прамовы на фестывалі ў Жлобіне павінна заставацца ранейшай. Толькі лічбы - іншымі.

«Я тут паправіў прэзідэнту заўтрашнюю ягоную прамову, прачытаўшы леташнюю», - піша журналіст і блогер Віктар Малішэўскі.

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Хачу асабліва падкрэсліць: аграрная галіна можа і павінна паказваць не толькі рост аб'ёмаў вытворчасці, але і добры прыбытак. Механізм рэнтабельнасці даўно вядомы - зніжэнне выдаткаў, разумная эканомія, гаспадарскі падыход да справы. Мы павінны раз і назаўсёды ўсвядоміць, што гэта аснова канкурэнтаздольнасці нашай аграрнай прадукцыі і галоўная ўмова падвышэння дабрабыту нашых вяскоўцаў»

...І «Дажынкі-2013»:

У сельскагаспадарчых арганізацыях аб'ём вытворчасці прадукцыі за 8 месяцаў 2013 у параўнанні з 8 месяцамі 2012 зменшыўся на 3%.

Вытворчасць прадукцыі раслінаводства за гэты час зменшылася на 8,6 %.

Малака надаілі на 1,9 % менш.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг у сельскай гаспадарцы за год упала з 20,3 да 9%.

Рэнтабельнасць продажаў у канчатковым фінансавым выніку без дзяржпадтрымкі ўпала з 10,4 % да 1,1 %.

Колькасць стратных арганізацый сельскай гаспадаркі без дзяржпадтрымкі павялічылася з 434 да 800.

Сума чыстай страты вырасла ў 3,7 разы.

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Вяскоўцы ў гэтым годзе маюць права ганарыцца сваімі поспехамі: краіна атрымала найбольшую за сваю гісторыю ўраджайнасць збожжавых - яна складзе 45 цэнтнераў з гектара (з улікам зерня кукурузы), аб'ём вырабленага збожжа цалкам забяспечыць патрэбы Беларусі ў гэтай прадукцыі. «Аулам ва ўсіх катэгорыях гаспадарак валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў амаль 9 млн 200 тысяч тон, або больш чым летась на мільён тон. Гэта амаль тона на жыхара краіны. Аб гэтым раней мы маглі толькі марыць, а сёння мары сталі явай».

...І «Дажынкі-2013»:

Ураджайнасць збожжавых упала з 38,2 да 2012 годзе да 33,4 цэнтнераў з гектара ў гэтым ('гэта без кукурузы).

На гэты момант ураджай збожжавых на 1,765 млн тон меншы за леташні. І гэта пакуль менш за ўраджаі 2008, 2009, 2011 і 2012-х гадоў.

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Паказальна тое, што берасцейцы найбольш значна, сярод абласцей, павялічылі ўраджайнасць хлебнай нівы, прыкладна на 6,5 цэнтнераў з гектара. На падвышэнне эфектыўнасці гаспадарання адбілася добрая арганізацыя ўборачнай. Тут здолелі ў самыя лепшыя тэрміны абмалаціць хлеба, атрымаць сухое зерне і знізіць выдаткі на яго дапрацоўку. Што тут скажаш, малайцы! Тут упершыню атрымалі амаль мільён чатырыста тысяч тон збожжа і дамагліся самага высокага намалоту ў параўнанні з мінулым годам – плюс 32%».

...І «Дажынкі -2013»:

Паказальна тое, што Берасцейская вобласць сабрала на 310 тысяч тон збожжа менш і гэта самы нізкі ўраджай, пачынаючы з 2008 года.

Ураджайнасць збожжавых паменшылася на 7,5 цэнтнераў з гектара. Што тут скажаш...

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Добрых слоў заслугоўваюць і земляробы Гарадзенскай вобласці. Яны дамагліся самай высокай ураджайнасці збожжавых у краіне. Амаль 50 цэнтнераў з гектара. Павялічыўшы яе на 5 цэнтнераў, у параўнанні з мінулым годам. Да таго ж павялічылі на 15,5 адсоткаў агульны намалот збожжавых. Гарадзеншчына ў нас справядліва славіцца высокай культурай земляробства, а гэтак жа найбольшай колькасцю перадавых гаспадарак і раёнаў, якія атрымліваюць ураджайнасць добрага еўрапейскага ўзроўню. Мы, вядома, разумеем, што гарадзенцам да таго высокаму ўзроўню, які яны маюць, вельмі цяжка дадаваць, але гэта не галоўнае. Галоўнае, што Гарадзеншчына не падае».

...І «Дажынкі-2013»:

Гарадзенская вобласць знізіла ўраджайнасць збожжавых з 48,6 да 39 (!) цэнтнераў з гектара, паменшыўшы яе на 9,6%. Да таго ж, паменшыўшы на 27% агульны намалот збожжавых. З 2008 года вобласць збірала ўраджаі большыя за гэты.

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Ужо стала традыцыйным - самы вялікі агульны намалот атрымала Менская вобласць. Сёлетні ўраджай - больш за два мільёны трыста тысяч тон. Гэта на 250 тысяч тон (13%) больш, чым леташні вынік. І паводле ўраджайнасці Міншчына дала прыбаўку 5 цэнтнераў з гектара, упершыню выйшаўшы на сярэднюю ў вобласці ўраджайнасць больш за 40 цэнтнераў з гектара, амаль 42»

...І «Дажынкі-2013»:

Менская вобласць па-ранейшаму ў лідарах паводле агульнага намалоту. Нават нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе тут сабралі адразу на 578 (!) тысяч тон збожжавых менш (1.744.000 тон на сёння замест 2,322 млн тон год таму).

Ураджайнасць у галіне ўпала на 5.5 цэнтнераў з гектара да 36,1 цэнтнеры з гектара.

Лукашэнка на Дажынках-2012 у Горках:

«Важкага дадатку дамагліся і хлебаробы Магілёўшчыны. Вытворчасць збожжа тут павялічылася амаль на 15 адсоткаў, у параўнанні з мінулым жнівом. На 3,5 цэнтнеры з гектара павялічылася ўраджайнасць збожжавых, дасягнуўшы ў вобласці ўзроўню ў 40 цэнтнераў. Я павінен сказаць, што асаблівасць магілёўцаў у тым, што яны навучыліся вельмі хутка і аператыўна рабіць справу».

...І «Дажынкі-2013»:

Важкія страты панесла і Магілёўская вобласць - мінус 205000 тон ураджаю або 16,9%. На 1,8 цэнтнеры з гектара ўпала ўраджайнасць (36,3 ц/га).

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Правадыр дзяржавы звярнуў увагу і на намаганні сялян Віцебшчыны і Гомельшчыны».

...І «Дажынкі-2013»:

Віцебская вобласць - мінус 285000 тон ураджаю і мінус 5 цэнтнераў з гектара.

Гомельская вобласць намаганнямі сялян сабрала амаль леташні ўраджай і знізіла ўраджайнасць на 1,8 цэнтнера з гектара.

Лукашэнка на «Дажынках-2012» у Горках:

«Прэзідэнт асабліва адзначыў стараннасць і працавітасць, з якой працаўнікі вёскі з году ў год працягваюць «каваць шчыт харчовай бяспекі Айчыны. І вынікі цяперашняй уборачнай кампаніі кажуць пра тое, што з гэтай задачай мы спраўляемся».

Цікава ж, што цяпер Лукашэнка скажа ў Жлобіне...

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках