14 траўня 2024, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple узначаліла рэйтынг самых дарагіх брэндаў

3
Apple узначаліла рэйтынг самых дарагіх брэндаў

Амерыканскія карпарацыі Apple і Google абагналі Coca-Cola у рэйтынгу самых дарагіх брэндаў планеты.

Паводле ацэнак кансалтынгавай кампаніі Interbrand, кошт вытворцы iPhone, iPod і MacBook вырас на працягу 2013 года на 28%, што дазволіла Apple стаць самым дарагім брэндам у свеце: яго кошт ацэньваецца ў $98 млрд 316 млн, паведамляе РБК.

Брэнд іншага рэзідэнта Крамянёвай даліны - інтэрнэт-гіганта Google - прадэманстраваў яшчэ больш высокія тэмпы росту кошту (34%) і заняў другое месца з вынікам $93 млрд 291 млн.

Папярэдні лідар - Coca-Cola – быў зрушаны на трэцюю пазіцыю рэйтынгу: яго кошт склаў $79 млрд 213 млн. Пры гэтым кошт гэтага брэнда таксама вырас, але толькі на 2%.

У першую пяцёрку самых дарагіх брэндаў Зямлі таксама ўвайшлі IBM ($78 млрд. 808 млн, пюс 4%) і Microsoft ($59 млрд 546 млн, рост на 3%). За імі ідуць General Electric ($46 млрд 947 млн, плюс 7%), McDonald's ($41 млрд 992 млн, рост на 5%), Samsung ($39 млрд 610 млн, плюс 20%), Intel ($37 млрд 257 млн, зніжэнне на 5%) і Toyota ($35 млрд 346 млн, рост на 17%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках