15 траўня 2024, Серада, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ацяпленне ў Менску ўключаць на гэтым тыдні

20
Ацяпленне ў Менску ўключаць на гэтым тыдні

Цяпло ў менскіх кватэрах з'явіцца ў бліжэйшыя дні.

Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Менгарвыканкама Зміцер Янчык, перадае БелТА.

«На працягу 5 дзён жыллё павінна быць падключана да ацяплення», - адзначыў ён. Жылыя дамы адносяцца да другой групы спажыўцоў ацяплення. Пры гэтым ацяпленне ўключаецца паэтапна па 20% штодня. Такім чынам, на працягу тыдня кватэры ў дамах Менска будуць падключаныя да цяпла.

Адзначым, сіноптыкі гавораць аб анамальна нізкіх тэмпературах у Беларусі на гэтым тыдні.

Сёння ў Менску да цяпла ўжо падклюаныя ўстановы 1-й групы спажыўцоў: бальніцы, радзільні, школы, дзіцячыя садкі, сацыяльныя ўстановы і шэраг іншых аб'ектаў, дзе неабходны пэўны тэмпературны рэжым (музеі, архівы). «У пятніцу пачалася падрыхтоўка гэтых аб'ектаў да падключэння ацяплення, і ўжо сёння з раніцы туды пачало паступаць цяпло. За дзень усе аб'екты першай групы будуць падключаныя да ацяплення», - сказаў Зміцер Янчык.

Трэцяя група спажыўцоў цеплавой энергіі - прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі, адміністрацыйныя будынкі. Гэтыя аб'екты таксама будуць падключацца паэтапна да ацяплення. Створаныя брыгады спецыялістаў у раёнах, якія пракантралююць працэсы ўключэння цеплакрыніц. Яны пройдуць па дамах, па ўсіх аб'ектах цеплазабеспячэння.

Пры гэтым Зміцер Янчык растлумачыў, што ў выпадку, калі раптам пацяплее, тэмпература ў памяшканнях павысіцца, то кацельні пяройдуць у рэжым прапальвання, гэта значыць, гадзіну-дзве кацельня працуе, затым адключаецца. Калі ідзе далейшае ўстойлівае павышэнне тэмпературы, адпаведна кацельні паэтапна будуць адключацца, ацяпленне будзе спыняцца. Прадстаўнік Менгарвыканкама растлумачыў, што гэта звязана з выкананнем патрабаванняў па праграме энергазберажэння, эканомнага расходавання электрычнай і цеплавой энергіі.

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька на нарадзе даручыў дакладна адсочваць працэс падключэння ацяплення, каб не было збояў і ўсе працэсы ажыццяўляліся ў адпаведнасці з інструкцыямі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках