30 красавiка 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыпкур'ер апынуўся гандляром зброяй

56
Беларускі дыпкур'ер апынуўся гандляром зброяй

Для нелегальнага гандлю зброяй выкарыстоўвалася дыпламатычная пошта.

У пятніцу 6 верасня федэральны суд Усходняй акругі штата Пенсільванія вынесе прысуд Сяргею Балтуцкаму, грамадзяніну Беларусі, абвінавачанаму ў арганізацыі злачыннай групоўкі, якая займалася купляй і продажам узбраенняў. Паводле версіі следства, Балтуцкі ўзначальваў групу кантрабандыстаў зброяй у Злучаных Штатах. У яе склад уваходзілі : Ягор Ясін, Аляксандр Бельскі, Віталь Цішук, Аляксандр Сташынскі, Вольга Дубоўская (усе ў горадзе Філадэльфія), Эрнэст Чарналетскі (Чыкага) і Джордж Царык (штат Флорыда), паведамляе «Голас Амерыкі».

«Балтуцкі таксама працаваў і з двума асобамі, якія пражываюць у Беларусі: Раманам Ясевым, а таксама дыпламатычным кур'ерам, вядомым пад ініцыяламі «А.С.», які працуе на ўрад Беларусі. Мэтай змовы былі продаж і нелегальны вываз з тэрыторыі ЗША ў Беларусь вялікіх партый высокатэхналагічнага ваеннага абсталявання, якое падлягае экспартанаму кантролю.

У прыватнасці, вывозіліся прыцэлы для аўтаматычных вінтовак, цеплавізійныя сістэмы, і іншыя прыборы начнога бачання ваеннага прымянення», - абвяшчае распаўсюджаны ў чацвер мемарандум суда Усходняй акругі штата Пенсільванія.

Сапраўднае імя дыпкур'ера, які хаваецца за ініцыяламі «А.С.», невядомае.

Усе пералічаныя ў дакуменце назвы абсталявання забароненыя да экспарту, аднак ні Балтуцкі, ні астатнія члены групоўкі не атрымлівалі ліцэнзіі на яго вываз, гаворыцца ў заяве.

Усяго ж за перыяд нелегальнай дзейнасці Балтуцкі і яго змоўшчыкі купілі абсталявання, забароненага да вывазу з тэрыторыі ЗША, на больш чым 700 тыс даляраў. Аднак, паведамляецца ў камюніке, дакладныя сумы купляў і продажаў следчым невядомыя, так як злачынцы адправілі вялікую колькасць пасылак , змесціва якіх да гэтага часу застаецца невядомым.

«Балтуцкі таксама рэгулярна абменьваўся пасланнямі па электроннай пошце з кур'ерам А.С., дзе яны абмяркоўвалі куплі ваеннага абсталявання. А.С. быў дыпламатычным кур'ерам, які працаваў на ўрад Беларусі і выкарыстоўваў дыпламатычную пошту для нелегальнага вывазу ваенных прыстасаванняў, якія яму дастаўляліся ў Нью-Йорк Ягорам Ясіным і іншымі членамі групы», - кажа мемарандум суда.

Балтуцкі прызнаў сябе вінаватым па трох пунктах абвінавачвання 25 студзеня 2013 года. Згодна з Дакладам пра асобу і абставіны жыцця падсуднага, які прадстаўляецца суду перад вынясеннем прысуду, Балтуцкаму пагражае ад 108 да 135 месяцаў турэмнага зняволення. Аднак з-за сур'ёзнасці і маштабаў злачыннай дзейнасці Балтуцкага ўрад ЗША рэкамендуе суду прымяніць да падсуднага больш высокі абвінаваўчы парог, аж да 188 месяцаў пазбаўлення волі.

Фота: AP

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках