21 траўня 2024, aўторак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі адбор на «Еўрабачанне»: «стрыптызёры», опера і Саладуха

81

Чым цікавы сённяшні фінал адбору на «Еўрабачанне»?

Па-першае, упершыню за некалькі гадоў у ім не ўдзельнічае Алёна Ланская, аднак за права выступіць у Даніі пазмагаецца Аляксандр Саладуха. «Наша Нiва» прапануе загадзя паслухаць песні фіналу і зрабіць стаўкі на пераможцу.

Наталля Тамела - Not What I've Been Looking For

Наталля Тамела калісьці была салісткай аркестра Фінберга, пасля запісала адзін альбом і з гарызонтаў знікла. Раптам яе імя з'явілася ў спісе прэтэндэнтаў на Нацыянальную музычную прэмію ў намінацыі «Лепшы поп-артыст», што крыху ўсіх здзівіла.

Яе песня «Не тое, што я шукала» - гэта лёгкі джаз, або як яго яшчэ называюць «гангстэрскі свінг».

Nuteki - Fly Away

Nuteki пазіцыянуюць сябе як рок-гурт, песня ў іх цалкам укладваецца ў радыйны фармат, такіх гуртоў тысячы, што ніяк нельга лічыць мінусам.

Арцём Міхаленка - Рапсодия №1

А вось адзін з самых незвычайных удзельнікаў адбору. Па-першае, удзел у конкурсе з песняй, назва якой утрымлівае слова «рапсодыя», - гэта ўжо незвычайна. Па-другое, голас у Міхаленкі нагадвае калі не пра оперу, то пра савецкую эстраду тыпу Хіля і Кабзона. Песня апынулася рускамоўнай баладай пра каханне.

Мацвей Купер і DUX - Strippers

А вось песня пра стрыптызёра, дакладней, пра тое, куды яны дзенуцца, калі састарэюць.

У характарыстыцы песні Купер падкрэслівае, што маладосць не вечная, затое «вечная яркая музыка, якая заслугоўвае перамогі на «Еўрабачанні». На фоне астатніх удзельнікаў - дакладна яркая.

Тэа - Cheesecake

Песня пра каханне. З мінулага года стала прыкметна, што беларускія музыкі ў большай ступені засвоілі каноны папулярнай еўрапейскай музыкі, але ці дапаможа гэта? Менавіта такія песні на конкурсе застаюцца ў паўфінале.

Дарыя - Starlight

А вось такія песні трапляюць у фінал і нават у ім перамагаюць. Чаму? Трэба пытацца ў аматараў «Еўрабачання», якія галасуюць. Песня зроблена ў стылістыцы апошніх пераможцаў конкурсу.

Алена Сіняўская - Via Lattea

Дарэчы, салістка Тэатра оперы і балета. Сітуацыя, калі оперныя прафесіяналы ідуць у эстраду, спрэчная па сутнасці, аднак нумар атрымаўся цікавы. Праўда, можна было б абысціся без электронікі.

Аліна Мошчанка - Angel Crying

Без чаго не бывае «Еўрабачання»? Без балад пад фартэпіяна!

Яны ёсць у нас. Аліна Мошчанка запісала тыповую песню ў стылі «як на Еўрабачанні» - «Плач анёла».

Жанэт - You Will be Here

А вось яшчэ адна клавішная балада, аднак па якасці саступае папярэдняй: калі ў Мошчанка мелодыя мела прыгожую «хвалевую» канструкцыю, то Жанэт запісала тыповы для нашай эстрады нумар, праўда, на англійскай мове.

Анастасія Малашкевіч - Runaway

Колькі сусветных хітоў было запісана з гэтай назвай! Але тут іншая справа - яшчэ адна клавішная балада, якія выставіліся ў канцы адбору як на парад.

Switter Boys feat Kate & Volga Karol – Вечнае каханне

Дарэчы, у расейскай версіі Kate&Volga гучыць як Каця-Волга.

Napoli - Stay with me

Вось яшчэ адна песня пра каханне з клавішамі і мужчынскім/жаночым вакалам.

Макс Лорэнс & Дзідзюля - Now you're gone

А вось меркаваныя фаварыты - дуэт гітарыста Дзідзюлі і Макса Лорэнса, тэкст песні ім напісаў былы ўдзельнік Deep Purple Джо Лін Тэрнэр.

Tasha Odi - «Empty Universe»

Перадапошні ўдзельнік - Tasha Odi з песняй пра пусты сусвет. Гэта таксама тыповая фарматная песня для праслухоўвання на радыё.

Песні 15-га ўдзельніка, Аляксандра Саладухі, у інтэрнэце пакуль няма. Паколькі ўдзел галоўнага поп-музыкі краіны ў фінале адбору стаў сюрпрызам для ўсіх, то і няхай яго песня са шматспадзеўнай назвай «Мая жанчына» застанецца сюрпрызам.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках