28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ зладзілі перапалох з-за фотажабы з гіганцкім кальмарам

15

Навукоўцы вырашылі, што «нафоташоплены» кальмар стаў вынікам атамнай аварыі ў Фукусіме.

Замежныя СМІ кінулі ў шок сваіх чытачоў па ўсім свеце, апублікаваўшы ў пятніцу фотаздымак гіганцкага кальмара, якога нібыта выкінула на каліфарнійскі бераг у раёне Санта-Монікі. Карыстальнікі сацсетак адразу ж кінуліся абмяркоўваць адзін з адным нябачаны цуд, дзяліцца фатаграфіяй і ставіць лайкі, перадае НТВ.

Тым часам замежныя выданні ўзялі інтэрв'ю ў навукоўцаў мясцовых універсітэтаў. Спецыялісты вылучылі здагадку, што мутацыя кальмара магла адбыцца з-за аварыі на японскай АЭС «Фукусіма-1». На думку навукоўцаў, радыяцыя, якая патрапіла ў Ціхі акіян у вялікай колькасці, выклікала генную мутацыю ў жывых істот.

Аднак і СМІ, і навукоўцы трапілі ў няёмкае становішча – фатаграфія, якая разыйшлася вялікім тыражом, была ўсяго толькі фотажабай. За аснову быў узяты здымак з выкінутым на бераг Чылі кітом, толькі замест кіта ўмельцы далі малюнак кальмара, павялічаны ў шмат разоў з дапамогай фоташопа. Малюск, які стаў героем Інтэрнэту, быў выкінуты ў кастрычніку мінулага года на іспанскае ўзбярэжжа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках