9 траўня 2024, Чацвер, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Лукашэнкі: Беларусам трэба жыць па сродках

362
Адміністрацыя Лукашэнкі: Беларусам трэба жыць па сродках

Вучыць гэтаму жыхароў краіны будуць ідэолагі.

Такую задачу перад імі паставіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў. З яго слоў, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на рынку і новых эканамічны рэалій жыхарам краіны трэба навучыцца жыць па сродках і шанаваць тое, што яны ўжо маюць. Пра гэта Радзькоў заявіў на семінары ідэалагічных работнікаў вобласці ў Магілёве, перадае БелТА.

«У нас ніколі раней не было столькі магчымасцяў для самарэалізацыі: атрымаць добрую адукацыю, высокааплатную працу, адкрыць свой бізнэс і г.д. Але мяне заўсёды дзівіць нежаданне людзей працаваць і зарабляць грошы, пры тым, што многія з нас маюць завышаныя патрабаванні да ўзроўню жыцця і асабістага дабрабыту. Мы хочам атрымаць ад жыцця адразу і ўсё, але не заўсёды разумеем, што для гэтага трэба працаваць і пастаянна павышаць свой прафесіяналізм у любой справе», - сказаў ён.

Задача ідэолагаў на сучасным этапе - вярнуць людзей у рэаліі сённяшняга дня, паставіць у такія ўмовы, калі кожны павінен зарабляць грошы сваёй працай і розумам і плаціць у поўнай меры за тое, што мае, мяркуе Аляксандр Радзькоў.

Напісаць каментар 362

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках