27 красавiка 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал вакол «Еўрабачання» працягваецца

67

Вынікі «Еўрабачання» не даюць спакою ўдзельнікам конкурсу.

Прынамсі, высветлілася цікавая рэч. Канфузу з паўторным галасаваннем можна было пазбегнуць, калі б...вынікі галасавання палічылі правільна! Памылку заўважылі хлопцы з гурта Switter boys. Пры сумаванні вынікаў першага галасавання журы ў «швэдраў» і ў Макса Лорэнса з ДзіДзюЛям аказалася па 52 ачкі. Аднак першым далі 7 балаў, а Лорэнсу чамусьці - 8 балаў. Хоць у Switter boys больш высокія ацэнкі журы, і нават дзве дзясяткі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Калі падсумавалі галасаванне гледачоў і журы, атрымалася, што Лорэнс & ДзіДзюЛя зраўняліся ў балах з Тэа. Хоць, калі б машына расставіла «швэдраў» і Макса Лорэнса наадварот, у Тэа была б перамога ў адзін бал! Гэтая памылка дорага каштавала - журы апынулася ў недарэчнай сітуацыі, ім давялося галасаваць ў другі раз. Але здарылася тое, што здарылася - і на журы вылілі ў інтэрнэце кучу негатыву.

Руслан Касмабой з групы «Швэдар Бойз» напісаў у фэйсбуку: «Макс, ты ж ведаеш, я за цябе, але Юрка ж не вінаваты ў гэтай сітуацыі....Таму я і напісаў, што трэба быць больш акуратнымі - без цырка б абышлося... Пастанавілі, што Тэа выйграў - і пастанавілі. Навошта ж ладзіць на сцэне такое? Спачатку цябе апусцілі, а цяпер Юрыку падкінулі такі падарунак...»

На што Макс Лорэнс па-філасофску адрэагаваў: «Руслік, калі разганяцца - разганяйся. А ў душы не напружвайся». Маўляў, гэта гісторыя не вартая таго, каб хвалявацца з гэтай нагоды.

А пазней Максім пракаментаваў у інтэрнэце: «Народ Беларусі аддаў свае сэрца за сваіх улюбёнцаў, а журы гэтыя сэрцы адабрала!»

Другая навіна - пра SMS-паведамленні, якія атрымалі некаторыя гледачы: маўляў, прагаласуйце за гурт Napoli, і атрымаеце 30 адсоткавую зніжку ў рэстаране сушы. Гурт прызнаўся, што не мае да гэтай pr-акцыі ніякага дачынення. Хутчэй за ўсё, гэта зрабілі прыхільнікі гурта.

Тым часам, інтэрнэт-супольнасць ламала дзіды - на каго ж больш падобны Тэа: на Рыкі Марціна або на Робіна Цікэ ў кліпе «Blurred Lines».

А кампазітар Генадзь Маркевіч, як кот Леапольд, угаворваў усіх ладзіць па-сяброўску: «Чым больш негатыўныя твае выказванні, тым больш негатыўнае стаўленне гледачоў да сваіх артыстаў! Больш пазітыву і, глядзіш, усё зменіцца да лепшага! Вы ж, журналісты, менавіта гэтага хочаце?».

А чаго хочам мы, журналісты? Ды элементарных рэчаў. Каб галасаванне ў адборачным туры на «Еўрабачанне» стала, нарэшце, простым і зразумелым. Каб было ўсё сумленна. Альбо дайце галасаваць гледачам і не перашкаджайце іх волевыяўленню, альбо прызначайце выканаўцаў на «Еўрабачанне» самі, як гэта рабіла АНТ. Але тады і бярыце за іх адказнасць. А так атрымліваецца, што і да меркавання гледачоў не прыслухаліся, і журы аказалася быццам бы не пры справах.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках