10 траўня 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на «Еўрабачанні» будзе прэзентаваць вядучы БТ з песняй пра торт (Відэа)

344
Беларусь на «Еўрабачанні» будзе прэзентаваць вядучы БТ з песняй пра торт (Відэа)

(абноўлена - 09:00) У Менску прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2014».

Беларусь на ім будзе прэзентаваць саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Tэа (Юрый Вашчук) з песняй Cheesecake. Такую пастанову прыняло журы.

Гледачы прагаласавалі за Макса Лорэнса і Дзідзюлю, а сябры журы пераважна за Тэа. У выніку падсумавання балаў абодва выканаўцы набралі аднолькавую іх колькасць. Тым не менш, журы аддало свае галасы Тэа.

Юрый Вашчук нарадзіўся ў 1983 годзе ў Менску. Музыкай займаецца з 4 гадоў, пачынаў з баяна, быў лаўрэатам конкурсу «Пралескі», удзельнічаў у тэлепраекце «Зорная ростань». У 2000 годзе ён быў запрошаны на працу ў Нацыянальны канцэртны аркестр. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.

Зараз Юрый Вашчук працуе на Беларускім тэлебачанні. Ён з'яўляецца аўтарам праграмы «Наперад у мінулае», а таксама выступае ў якасці вядучага некаторых музычна-забаўляльных перадач.

Нагадаем, «Еўрабачанне-2014» пройдзе з 6 па 10 мая ў Капенгагене. У мінулым годзе ўдзельніца ад Беларусі Алёна Ланская заняла на міжнародным музычным конкурсе 16 месца.

Напісаць каментар 344

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках