19 траўня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музтэатр створыць мюзікл пра Чавеса

93
Музтэатр створыць мюзікл пра Чавеса

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры рыхтуюць да пастаноўкі мюзікл «Памяці Уга Чавеса».

Ён ствараецца сумесна з творчай групай з Венесуэлы, паведамляе агенцтва «Менск-навіны». Кіруе беларуска-венесуэльскім музычным праектам Херарда Эстрада - першы сакратар пасольства Баліварыйскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь і каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра ім. Сымона Балівара ў Менску.

- З Херарда Эстрада ў тэатра склаліся творчыя і дзелавыя стасункі яшчэ восенню мінулага года, калі ён дырыжыраваў нашым аркестрам на паказе балета «Шчаўкунок», - распавёў дырэктар Музычнага тэатра Аляксандр Пятровіч. - Херарда Эстрада не толькі дыпламат, але і кампазітар, аранжыроўшчык. У гэты момант ён піша музыку да мюзікла «Памяці Уга Чавеса», венесуэльскія драматургі складаюць лібрэта. Новая пастаноўка будзе на гішпанскай мове - упершыню ў гісторыі тэатра. З беларускага боку будуць рэжысёр, салісты і балет. Спадзяемся паказаць мюзікл ужо летам гэтага года і ў Менску, і ў Каракасе.

Уга Чавес пяць разоў прыязджаў у Беларусь. Учора стала вядома аб тым, што ў Менску ў яго гонар назвалі адзін з гарадскіх паркаў. Такую пастанову прыняў сталічны Савет дэпутатаў.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках