26 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапанаваў будаваць жыллё для менчукоў на балотах

215
Лукашэнка прапанаваў будаваць жыллё для менчукоў на балотах

Будаўніцтва жылых дамоў у сталіцы забаронена.

«Я ўжо казаў і яшчэ раз паўтару: мы не можам такімі ж тэмпамі весці будаўніцтва ў Менску, як гэта было да гэтага часу», - заявіў Лукашэнка. Ён выказаўся за забарону ўзвядзення новых дамоў у сталіцы на нарадзе, якая прайшла сёння, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы ўжо перанасыцілі Менск насельніцтвам і пачынаем атрымліваць пэўныя праблемы ад гэтага перанасялення», - падкрэсліў прэзідэнт. У сувязі з гэтым ён заявіў, што будаўніцтва ў жылля і аб'ектаў прамысловай і іншай інфраструктуры ў сталіцы дапускаецца толькі ў якасці выключэння. «Будаваць у Менску практычна забараняецца, за выключэннем таго, дзе гэта трэба», - дадаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, колькасць менчукоў штогод павялічваецца на 10-17 тысяч, і з улікам тых, хто прыязджае кожны дзень на працу, насельніцтва сталіцы ўжо перавышае 2 мільёна чалавек, піша БелТА.

«Аднак тэрытарыяльныя магчымасці сталіцы як для размяшчэння вытворчасці, так і для забеспячэння менчукоў жыллём ужо вычарпаныя. Па шчыльнасці засялення Менск ужо ў 2-3 разы пераўзыходзіць шэраг еўрапейскіх сталіц, такіх як Берлін і Прага», - заявіў кіраўнік.

Гаворачы пра магчымасці будаўніцтва ў межах беларускай сталіцы, Лукашэнка заклікаў рацыянальна выкарыстоўваць тэрыторыю і перасцярог ад ўзвядзення жылля на землях сельгаспрызначэння.

«У нас дастаткова балот, няўдобіц, хмызнякоў, каб прывесці іх у парадак і паставіць там шматпавярховыя і іншыя дамы або прампрадпрыемствы. Лепш нават падрэзаць лес і там пабудаваць пасёлак, чым лезці на землі сельгаспрызначэння. Выбірайце шматкі па 3-4 гектара і там забудоўвайце», - заявіў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 215

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках