18 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачне пагашаць расейскі крэдыт у 2017 годзе

22
Беларусь пачне пагашаць расейскі крэдыт у 2017 годзе

Пагашэнне крэдыту на 450 мільёнаў даляраў, які Масква збіраецца даць Менску, пачнецца ў студзені 2017 года.

Адпаведны дакумент размешчаны на сайце ўрада Расеі ў чацвер, перадае РІА «Новости».

Раней міністр фінансаў суседняй краіны Антон Сілуанаў паведаміў, што Расея прадаставіць Беларусі са свайго федэральнага бюджэту на 2014 год 450 мільёнаў даляраў у якасці крэдыту пад 4% гадавых на дзесяць гадоў.

«Беларускі бок пагашае выкарыстаны крэдыт шляхам пераводу расейскаму боку сродкаў у далярах ЗША 14 роўнымі паўгадавымі долямі 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года, першы плацёж будзе ажыццёўлены 15 студзеня 2017 года», - гаворыцца ў даведцы да дакумента.

Удакладняецца, што адсоткі па крэдыце налічваюцца з даты яго выкарыстання, апошняя выплата адсоткаў ажыццяўляецца адначасова з апошнім плацяжом у пагашэнне асноўнага доўгу.

У выпадку калі пратэрміноўка плацяжоў па любых абавязацельствах Беларусі па прадстаўленых Расеяй дзяржкрэдытах будзе перавышаць 180 дзён, РФ мае права абвясціць усю непагашаную запазычанасць па пагадненні тэрміновай да пагашэння. Тады на гэтую запазычанасць будуць налічвацца адсоткі па стаўцы 6% гадавых (з даты ўзнікнення пратэрмінаванай запазычанасці да даты поўнага яе пагашэння).

Урад РФ адобрыў праект пагаднення з Беларуссю і даручыў Мінфіну разам з МЗС правесці перамовы і падпісаць дакумент.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках