26 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: беларусы на барыкадах ў Кіеве

47

У Кіеве на Вадохрышча аказалася нямала беларусаў.

Былі яны і падчас бою на Грушэўскага каля стадыёна «Дынама», і ў адміністрацыйных будынках, і на самым Майдане, піша «Наша Нiва».

Фота: Антон Сурапін

Нагадаем, пасля дзевятага Народнага веча ў Кіеве мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу прымянілі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзесяткі параненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб вырашыць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках