9 траўня 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хірург, які апераваў Кубараву, меў праблемы са слыхам і са зрокам

21
Хірург, які апераваў Кубараву, меў праблемы са слыхам і са зрокам

Хірург Віктар Серабро мае праблемы са слыхам і зрокам.

Дадзеная інфармацыя была агучана падчас допыту ў судзе, перадае «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак з залы суда Кастрычніцкага раёна Менска.

У аўторак у суд будуць выкліканыя ўсе сведкі.

На пытанні боку абвінавачвання пра тое, ці бачыў Віктар Серабро, у якім стане знаходзілася апераваная, калі анестэзіёлаг папрасіў адысці ад аперацыйнага стала, сведка адказаў. «Я не бачыў». На пытанне, ці мае ён праблемы са зрокам, В.Серабро сказаў: «Так, і са слыхам. Мне ўжо 63 гады».

Суддзя папрасіла паведаміць сведку, наколькі сур'ёзныя ў яго праблемы са слыхам. «Магу чуць гук, але частоты выпадаюць. Калі казаць гучней, то добра чую. Усё залежыць ад адлегласці. З-за гэтага я стаў мала фільмаў глядзець. Атрымліваю лячэнне, якое прызначана лекарам», - адказаў Віктар Серабро.

В.Серабро таксама заявіў, што падчас аперацыі не чуў і не памятае, «ці была просьба да медсястры прынесці адрэналін». «Чаму вы не памятаеце многіх абставінаў?» - задала пытанне суддзя. «Я не звяртаў увагу. Фактычна ні за чым не назіраў. Я проста сеў і сядзеў. Мне была дадзена каманда анестэзіёлагам - сесці і не перашкаджаць», - сказаў Віктар Серабро.

Ён не змог адказаць і на пытанні суддзі і боку абвінавачвання, колькі па часе доўжылася аперацыя. У ходзе допыту Віктару Серабро некалькі разоў задавалі пытанне, ці з'яўляўся ён лекарам Ю.Кубаравай. Ён прызнаў, што «так». Бок абвінавачання таксама высвятляў абставіны, якія былі адразу пасля заканчэння аперацыі, да таго, як пацыентку павезлі ў рэанімацыю 4-й клінічнай бальніцы Менска.

Хірург паведаміў, што сышоў з «Экамедсэрвіса» 26 сакавіка ў 21.00. «Я не павінен быў дзяжурыць у клініцы, і Шураў (Аляксандр Шураў - анестэзіёлаг) мне не казаў, што збіраецца з'язджаць пасля аперацыі», - працягнуў ён. Адказваючы на пытанне боку абвінавачання, В.Серабро сказаў, што «аперацыя прайшла стандартна, але трывога ў той дзень заставалася з-за вядомых падзей». Таксама В.Серабро было зададзена пытанне: «Пацыентка была жывая, калі скончылася аперацыя?». «Так», - адказаў сведка. «А якія жыццёвыя функцыі пацвярджаюць гэта сцвярджэнне?», - спытаў адвакат. «Цяжка сказаць», - сказаў В.Серабро . «Вы не можаце вызначыць, жывы пацыент у вас на стале ці не?» - працягнуў адвакат. «Яна дыхала самастойна, скурныя пакровы былі звычайнага колеру. Зрэнкі ў норме», - удакладніў сведка.

26 сакавіка 2013 года 25-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць пасля аперацыі ў менскім камерцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс».

Разгляд крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі пачаўся 9 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска. Па гэтай крымінальнай справе прыцягнутыя па арт. 428 КК (службовая халатнасць) генеральны дырэктар цэнтра Галіна Валжанкіна і галоўны інжынер Уладзімір Ліхута, па ч.2 арт.162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента) - урач-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках