5 траўня 2024, Нядзеля, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмэр: Захад павінен стаць на бок дэманстрантаў

23
Дэвід Крэмэр: Захад павінен стаць на бок дэманстрантаў

Украінскія ўлады - галоўны вінаваты канфлікта ў краіне.

Пра гэта заявіў прэзідэнт праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер, піша gazeta.ua са спасылкай на "Голас Амерыкі".

"Я лічу, што Злучаныя Штаты павінны актывізаваць свае дзеянні. Віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн павінен патэлефанаваць прэзідэнту Януковічу і сказаць яму, што калі прымяненне сілы не спыніцца, то ён узначаліць спіс людзей, супраць якіх ЗША прыменяць санкцыі", - заявіў Крэмер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што зараз прыйшоў час "не проста разглядаць пытанне прымянення санкцый, але зрабіць гэта".

"Санкцыі супраць міністра ўнутраных спраў, генеральнага пракурора, дэпутатаў, якія прынялі законы на мінулым тыдні, якія абмяжоўваюць права грамадзян на волевыяўленне, да самога прэзідэнта і яго атачэння. Злучаныя Штаты папярэджвалі пра наступствы ў выпадку прымянення сілы, прыйшоў час, каб украінская ўлада адказвала за свае дзеянні", - адзначыў Крэмер.

Таксама кіраўнік Freedom House перакананы, што менавіта дзеянні ўлады і праўладнай Партыі рэгіёнаў справакавалі супрацьстаянне.

"Я лічу, што апошнія законы ў спалучэнні з грубым збіццём актывістаў і журналістаў, якія становяцца мішэнню нападаў, выконваючы свае прафесійныя абавязкі, збіццё Луцэнкі, Чарнавол, звычайных людзей, якія не згодныя з дзеяннямі ўлады, прывялі да гэтага крызісу. Украінцы дэманструюць, што больш не будуць з гэтым мірыцца. Захад павінен стаць на бок тых, хто выступае супраць антыдэмакратычных дзеянняў Партыі рэгіёнаў, Рады, і яны павінны адказаць за свае дзеянні", - дадаў ён.

Нагадаем, прыняцце Вярхоўнай Радай законаў, якія ўжо былі названыя грамадскасцю «дыктатарскімі», выклікала новую хвалю пратэстаў ва Украіне. Пасля дзевятага Народнага веча, якое прайшло 19 студзеня ў Кіеве, мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзесяткі параненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб вырашыць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках