5 траўня 2024, Нядзеля, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святары спынілі стральбу ў Кіеве

22
Святары спынілі стральбу ў Кіеве

На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве - часовае зацішша.

Каля 7.30 па мясцовым часе на тэрыторыю паміж барыкадамі мітынгоўцаў і кардонам сілавікоў выйшлі некалькі служыцеляў царквы. Яны вынеслі ў руках вялікі крыж і іконы. Пачуліся царкоўныя званы.

Разам з імі на адкрытую прастору выйшлі яшчэ некалькі чалавек. У гэты момант паміж бакамі спынілася перастрэлка, выбухі сціхлі, піша gazeta.ua.

Святары пачалі ранішнюю малітву. Крыху пазней да іх далучыліся да дзесяці прадстаўнікоў прэсы, якія, карыстаючыся выпадкам перамір'я, пачалі з блізкай адлегласці здымаць кардоны сілавікоў.

Дэманстранты таксама выйшлі на пярэднія лініі барыкад. Яны пачалі апладзіраваць служыцелям царквы.

У сваю чаргу, прадстаўнікі МУС перыядычна пагрозліва б'юць шчытамі, асабліва тады, калі хто-небудзь з людзей набліжаецца да іх занадта блізка.

Часам з мегафона чуваць заклікі міліцыі: «Паважаныя грамадзяне, разыходзьцеся па дамах. Вы парушаеце грамадскі парадак!»

Таксама ў 8.00 байцоў «Беркута», якія стаялі на мяжы, змянілі новыя сілавікі. Увогуле на працягу гэтай ночы іх змена абнаўлялася кожныя дзве гадзіны.

Характэрна, што святары выйшлі на нейтральную зону з боку барыкад мітынгоўцаў, і тады, як апошнія адкрыліся, «беркутаўцы» яшчэ больш «ашчацініліся» сваімі шчытамі.

Нагадаем, прыняцце Вярхоўнай Радай законаў, якія ўжо былі названыя грамадскасцю «дыктатарскімі», выклікала новую хвалю пратэстаў ва Украіне. Пасля дзевятага Народнага веча, якое прайшло 19 студзеня ў Кіеве, мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзесяткі параненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб вырашыць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках