9 траўня 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Алімпійскімі гульнямі час заканчваць

27
З Алімпійскімі гульнямі час заканчваць

Пуцінская Расея - не першая дыктатура, якой давялося кінуць цень на Алімпійскія гульні.

У 1936 годзе такі білет выпаў нацысцкай Германіі, у 1980-м - Савецкаму Саюзу, а ў 2008-м - Кітайскай народнай рэспубліцы. «У мяне толькі адно пытанне: колькі яшчэ падобных зневажанняў трэба выпрабаваць, перш чым мы скончым з гэтай заганнай практыкай, якая паўтараецца раз у чатыры гады?» - цікавіцца аглядальнік The Washington Post Чарльз Лэйн.

Французскі арыстакрат П'ер дэ Кубертэн хацеў умацаваць мір ва ўсім свеце, адрадзіўшы старажытнагрэчаскую традыцыю заключаць перамір'і на час спартыўных спаборніцтваў. Вялікіх вынікаў гэта не прынесла: апалітычныя Гульні тройчы падвяргаліся байкоту па палітычных меркаваннях. Яны таксама сталі мішэнню для экстрэмістаў: у 1972 палестынскія тэрарысты забілі 11 ізраільскіх спартсменаў у Мюнхене, а ў 1996-м правы радыкал Эрык Рудольф зладзіў тэракт на Алімпіядзе ў Атланце. З тых часоў свята міжнароднай дружбы праходзіць пад узмоцненай аховай вайскоўцаў, гаворыцца ў артыкуле.

«У Алімпійскіх гульнях важная не перамога - важны ўдзел, паколькі ў жыцці галоўнае не выйграць, а годна змагацца», - казаў дэ Кубертэн. Сучасны алімпійскі рух - насмешка над яго словамі. Тых, хто ўзышоў на п'едэстал, чакаюць шматмільённыя прызы і рэкламныя кантракты. Пагоня за грашыма прымушае атлетаў паляпшаць паказчыкі пры дапамозе ўсё больш выдасканаленых прэпаратаў. Аднак складана вінаваціць іх у прагнасці пры тым, што нават члены Міжнароднага алімпійскага камітэта пазбаўляюцца працы за хабар, піша Лэйн.

Алімпіяда даўно ператварылася ў карпаратыўнае шоў, дзе продаж тэлевізійнай рэкламы важней прасоўвання дружбы народаў, канстатуе аўтар. Пры гэтым эканамічная выгада для краін, якія прымаюць Гульні, эфемерная. Як вядома, Манрэаль 30 гадоў расплачваўся за будаўніцтва гіганцкага стадыёна для Алімпіады-1976. Доўг у 9 млрд даляраў пасля правядзення летніх спаборніцтваў у Афінах у 2004-м - адна з прычын жаласнай эканамічнай сітуацыі ў Грэцыі.

«Прыхільнікі спаборніцтваў кажуць пра «алімпійскі рух», нібы Гульні - гэта нейкая мяцежная сіла дабра. Што нам сапраўды трэба, так гэта рух за іх адмену», - заключае Лэйн.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках