17 траўня 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыя Australian Open: Азаранка прайграла трэці сэт 0:6

60
Сенсацыя Australian Open: Азаранка прайграла трэці сэт 0:6

Другая ракетка свету пакінула турнір услед за Серэнай Уільямс і Марыяй Шарапавай.

Сёння ў паядынку за выхад у паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка саступіла пятаму нумару сусветнага рэйтынгу польцы Агнешцы Радваньскай - 1:6, 7:5, 0:6, паведамляе БелТА.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 27 хвілін. Толькі ў другой партыі Вікторыя змагла навязаць сапраўдную барацьбу і здолела зраўняць вынік пасля прайгранага першага сэта. Аднак у вырашальнай партыі польская тэнісістка зноў выглядала свежа і ўпэўнена перамагла "пад нуль". У гэтай гульні Вікторыя Азаранка дапусціла 5 двайных памылак, пры ўсяго адной у суперніцы, а таксама зрабіла 47 нявымушаных памылак, тады як Радваньска дазволіла сабе зрабіць толькі 15 падобных прамашак. Лік асабістых сустрэч з лепшай польскай тэнісісткай цяпер стаў 12-4 на карысць беларускі.

Такім чынам, корты "Мельбурн-парку" пакінулі ўсе тры першыя нумары сусветнага рэйтынгу: на стадыі 1/8 фіналу ракеткі зачахліла першая і трэцяя ракеткі планеты амерыканка Серэна Уільямс і расеянка Марыя Шарапава, а цяпер надышла чарга Вікторыі Азаранка. Перад сённяшнім фіяска яна на цяперашнім турніры атрымала 4 перамогі: над шведскай тэнісісткай Ёханай Ларсан (91) - 7:6 (7:2), 6:2, чэшкай Барбарай Захлававай-Стрыкавай (84) - 6:1, 6:4, прадстаўніцай Аўстрыі Іван Меўсбургер (49) - 6:1, 6:0 і амерыканкай Слоан Стывенс (13) - 6:3, 6:2.

У паўфіналах Агнешка Радваньска, якая ў другім раўндзе выбіла з барацьбы яшчэ адну беларуску Вольгу Гаварцову (98), згуляе са славацкай тэнісісткай Дамінікай Цыбулкавай (24), а кітаянка На Лі (4) будзе супернічаць з канадкай Эжэн Бушар (31).

Цяпер з беларусаў барацьбу на Australian Оpen - 2014 працягвае толькі Максім Мірны, які ў тандэме з расейцам Міхаілам Южным правядзе сёння чвэрцьфінальны матч мужчынскага парнага разраду супраць польска-шведскага дуэта Лукаш Кубат / Роберт Ліндстэт, пасеянага пад 14-м нумарам.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках