17 траўня 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка: Гэта не канец свету

26
Азаранка: Гэта не канец свету

Беларуская тэнісістка пракаментавала паражэнне ад Агнешкі Радваньскай у чвэрцьфінале Australian Open.

«З чаго вы ўзялі, што гульня Агнешкі раззлавала мяне? Не, яна згуляла выдатна. Яна не раззлавала мяне. Не думаю, што я правяла свой лепшы матч, але злосці я не адчуваю.

У першым і трэцім сэтах дапускала занадта шмат памылак у важныя моманты. Напрыклад, пры скарочаных ударах ці калі перада мной быў адкрыты корт. Вядома, Агнешка выдатна абводзіла мяне і даставала ўсе мячы. Я не магла сканцэнтравацца на дакладным завяршэнні эпізоду. Гэта паўплывала на мой настрой. Агнешка здолела гэтым скарыстацца. Мне было няпроста адыграцца. Сёння я не згуляла ў сваю сілу, а суперніца правяла выдатны матч», - прыводзіць «Прессбол» словы Азаранка.

«Заўтра я буду ў парадку. Зноў пачну працаваць. Гэта не канец свету. Я незадаволеная тым, што рабіла сёння, але я ведаю, што магу гуляць нашмат лепш. Ёсць яшчэ столькі шмат усяго, што мне трэба палепшыць... Гляджу на мінулы матч, як на ўпушчаную магчымасць, але я ўжо нічога не магу выправіць у гэтай сустрэчы. Таму я проста павінна думаць аб тым, як лепш зрабіць у наступны раз. Усё толькі пачынаецца. Калі б я думала, што ў будучыні ўжо не здольная стаць лепш, чым сёння, тады мне варта было б проста перастаць гуляць у тэніс. Але я ведаю, што магу стаць нашмат лепш», - упэўненая Вікторыя Азаранка.

Нагадаем, у паядынку за выхад у паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мельбурне лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка саступіла пятаму нумару сусветнага рэйтынгу польцы Агнешцы Радваньскай - 1:6, 7:5, 0:6.

Фота: AP

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках