27 красавiка 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cнайпер трапіў у беларускага журналіста (Відэа)

12
Cнайпер трапіў у беларускага журналіста (Відэа)

Беларускага фотажурналіста Васіля Фядосенку траўмавалі гумавай куляй у Кіеве.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў яго калега Сяргей Грыц.

«Я цяпер працую на вуліцы Грушэўскага, дзе з раніцы бурлілі самыя гарачыя падзеі. Я сведчу, што тыя міліцыянты, якія трымаюць вінтоўкі, страляюць менавіта па журналістах. Я сам злавіў капюшонам курткі гумовую кулю, добра, што са мной нічога не здарылася, так, зачапіла. А вось мой калега Васіль Фядосенка атрымаў такую ж кулю прама ў лоб, яна трапіла паміж абарончымі ачкамі і каскай. Ён зараз у нармальным стане», - распавёў Грыц.

Нагадаем, пасля дзевятага Народнага веча ў Кіеве мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзесяткі параненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб вырашыць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстуючых і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Сутыкнення працягваюцца ў Кіеве і цяпер. У выніку іх чатыры чалавекі загінулі, дзесяткі параненыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках