19 траўня 2024, Нядзеля, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркут» выкраў 15 актывістаў Аўтамайдана (Відэа)

16

Актывісты склалі спіс зніклых калег, на якіх у ноч на 23 студзеня палявалі сілавікі і правакатары.

Так, па дадзеных супольнасці «Еўрамайдан SOS», у Крэпастным завулку каля Дома Афіцэраў у Кіеве быў разбітыя машыны і выкрадзеныя 15 удзельнікаў Аўтамайдана. Усю ноч «Беркут» нападаў на машыны актывістаў, разбіваў іх, біў кіроўцаў і пасажыраў і выкрадаў людзей.

За ноч такіх выпадкаў было чатыры - у бальніцы № 17 ў Лабараторным завулку, каля Аскольдавай магілы, каля гасцініцы «Салют» і на рагу Крэпастнога завулка і вуліцы Грушэўскага.

Пратэсты ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках