13 траўня 2024, панядзелак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зверствы «Беркута»: Дэманстранта распранулі дагала на марозе (Відэа)

211

Актывіста распранулі і здымалі на відэа.

Пасля здымак яго адправілі назад у аўтобус. Вядома, што мужчыну затрымалі падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага.

Пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабавалі ўцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстуючых зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 211

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках