6 траўня 2024, панядзелак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Львоўскую вуліцу назавуць у гонар забітага ў Кіеве беларуса

19
Львоўскую вуліцу назавуць у гонар забітага ў Кіеве беларуса

ВА «Свабода» патрабуе прысвоіць званне «Ганаровы грамадзянін Львова» пяці загінулым дэманстрантам.

Фракцыя апазіцыйнага аб'яднання ў гарадскім савеце прапануе прысвоіць званне «Ганаровы грамадзянін горада» Сяргею Нігаяну, беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, львавяніну Юрыю Вярбіцкаму і яшчэ двум невядомым. Дэпутаты хочуць устанавіць матэрыяльную дапамогу ў 50 000 грыўняў сем'ям загінулых.

Такую ініцыятыву перад мітынгоўцамі каля будынка Львоўскай абладміністрацыі ад імя 55 членаў Львоўскага гарсавета ад ВА «Свабода» агучыў намеснік кіраўнік фракцыі Любамір Мельнічук.

Улічваючы тое, што большасць дэпутатаў зараз знаходзяцца ў Кіеве, ён прапанаваў прысутным самастойна прагаласаваць за прапанаваны праект рашэння. Тысячы людзей аднадушна падтрымалі ініцыятыву.

«Супольнасць горада аднадушная ў сваім імкненні годна ўшанаваць памяць загінулых герояў і матэрыяльна падтрымаць іх сем'і. Такім чынам наш наступны крок - перадаць рашэнне на выкананне мэру Львова Андрэю Садоваму», - адзначыў Любамір Мельнічук.

Пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках