6 траўня 2024, панядзелак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першыя палосы сусветных СМІ: Украінцы ідуць на смерць дзеля Еўропы

33

Крывавыя сутыкненні на Грушэўскага ў ноч з 22 на 23 студзеня абляцелі ўсе сусветныя выданні.

ЗША, Канада, Велікабрытанія, Германія, Францыя, Іспанія, Аўстрыя, Польшча, Чэхія, Кітай і іншыя - усяго 41 выданне - размясцілі на першых палосах артыкулы пра ўкраінскія пратэсты, перадае Цензор.НЕТ.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках