6 траўня 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганаровы консул Украіны ў Познані сышоў у адстаўку

13
Ганаровы консул Украіны ў Познані сышоў у адстаўку

З-за падзей у Кіеве ганаровы консул Украіны ў польскім горадзе Познань падаў у адстаўку.

Сыходзячы са сваёй пасады, Вітольд Хароўскі падкрэсліў, што не прымае забойстваў дэманстрантаў і ўвядзення «законаў аб дыктатуры», паведамляе сайт epoznan.pl (пераклад - charter97.org).

«Маё рашэнне носіць асабісты характар і звязана з заўчарашнімі падзеямі ў Кіеве. Сітуацыя выйшла за рамкі, у якіх я быў гатовы выконваць консульскую місію ў Познані. Карыстаючыся магчымасцю, я хацеў бы таксама выразна падкрэсліць, што маё рашэнне не звязана з палітычнымі сімпатыямі або перамовамі ўрада Украіны з Еўрапейскім звязам. Але я лічу, што ўкраінскае грамадства мае поўнае права на дэмакратычныя выбары і палітычныя сімпатыі. Я таксама лічу, што смерць некалькіх чалавек у Кіеве, а таксама ўвядзенне законаў, якія рэзка абмяжоўваюць дэмакратычныя правы, не пакідаюць мне іншага выбару», - заявіў ганаровы консул Украіны ў Познані.

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Учора, у другой палове дня сутыкненні перакінуліся на рэгіёны Украіны. У Львове і Роўна жыхары занялі адміністрацыйныя будынкі. Кіраўнікі абласцей заявілі пра гатоўнасць сысці ў адстаўку. У Жытоміры пад пагрозай штурму дэпутаты аблсавету пагадзіліся ўнесці ў парадак дня пытанні, на разглядзе якіх настойвалі дэманстранты. У Івана-Франкоўску пратэстоўцы аблажылі, а ў Палтаве паспрабавалі заняць будынкі адміністрацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках