6 траўня 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт OneRepublic у Менску пераносіцца

2
Канцэрт OneRepublic у Менску пераносіцца

Менскі канцэрт OneRepublic пераносіцца амаль на год.

Канцэрт папулярнага амерыканскага гурта OneRepublic у рамках тура ў падтрымку новага альбома «Native», які павінен быў адбыцца ў Менску 29 студзеня, пераносіцца. Пра гэта стала вядома з паведамлення арганізатараў мерапрыемства ў сацыяльных сетках, піша ultra-music.com.

- У сувязі са зменай графіка гастрольнага тура гурта OneRepublic, канцэрт у Менску, запланаваны на 29 студзеня, будзе перанесены на 5 лістапада 2014 года. Канцэрт адбудзецца ў Палацы спорту. Набытыя на 29 студзеня квіткі будуць сапраўдныя. Арганізатары - кампанія «Берын Арт Мэнэджмэнт» - прыносяць свае прабачэнні, - гаворыцца ў паведамленні.

Зварот квіткоў будзе ажыццяўляцца па адрасе г. Менск, вул. Сурганава, 48а, офіс 19. Квіткі на канцэрт OneRepublic з новай датай паступяць у продаж у бліжэйшы час.

Арганізатары паведамляюць, што кошты будуць перагледжаныя і змененыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках